Рычард Блэкмар
Сэр Ры́чард Блэ́кмар (па-ангельску: Richard Blackmore; 22 студзеня 1654 — 9 кастрычніка 1729) — ангельскі паэт і лекар, вядомы ў асноўным як аб’ект кпінаў і ўзор няўдалага паэту. Тым ня меней, ён быў паважаным лекарам і рэлігійным пісьменьнікам.
Рычард Блэкмар | |
Richard Blackmore | |
Гравюры з кнігі Сэмюэла Джонсана «Жыцьці ангельскіх паэтаў» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 студзеня 1654 Коршэм, Ўілтшыр |
Памёр | 9 кастрычніка 1729 Бокстэд, Эсэкс |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, лекар |
Мова | ангельская |
Узнагароды | |
[[::s:en:1911 Encyclopædia Britannica/Blackmore, Sir Richard|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Блэкмар.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьРычард Блэкмар нарадзіўся ў сям’і заможнага юрыста. Кароткі час навучаўся ў Ўэстмінстэрскай школе, у 1669 паступіў у Сэнт-Эдмунд Хол.
У 1674 атрымаў бакаляўра мастацтваў, а ў 1676 — магістра. Пэўны час працаваў выкладчыкам у коледжы, аднак пасьля атрыманьня бацькавае спадчыны паехаў па сьвеце.
Падчас перабываньня ў Падуі атрымаў мэдыцынскую адукацыю ў тамтэйшым унівэрсытэце. Пасьля гэтага заняўся лекарскай практыкай на радзіме.
У 1685 ажаніўся з Мэры Адамс, чые сямейныя сувязі забясьпечылі яму месца ў Каралеўскай лекарскай калегіі.
Рычард Блэкмар вельмі цікавіўся пратэстанцтвам, у 1704 року далучыўся да Таварыства распаўсюджаньня Эвангельля ў Амэрыцы.
Памёр у Бокстэдзе і быў пахаваны ў парафіяльнай царкве.
Творчасьць
рэдагавацьРычард Блэкмар падтрымаў Славутую рэвалюцыю, і ў 1695 року зьявілася ягоная эпічная паэма «Прынц Артур, гераічная паэма ў X кнігах», прысьвечаная Вільгельму III. Паэма крытыкавалася за ўляганьне да караля, аднак вытрымала тры перавыданьні і зрабіла Блэкмара ляйб-мэдыкам, якім ён заставаўся і за каралевай Ганнай. Таксама ён быў уганараваны залатым мэдалём і ў 1697 року пасьвечаны ў рыцары.
У 1697 року Блэкмар выдаў працяг «Кароль Артур: гераічная паэма ў дванаццаці кнігах». Як і папярэдніца, гэтая кніга таксама трактавала сучасныя падзеі ў пераносе на старажытныя часы, аднак да гэтага выданьня не было значнае цікавасьці.
У 1705 року, ужо падчас караляваньня Ганны, Блэкмар напісаў чарговы эпас, «Эліза: эпічная паэма ў дзесяці кнігах», накіраваны супраць каралевы Лізаветы. Ізноў твор алегарычна спасылаўся на сучасныя падзеі.
У 1711 Блэкмар напісаў «Прыроду чалавека», фізыялягічна-тэалягічную паэму, а ў 1712 — лягічны працяг — паэму «Стварэньне: філязофская паэма», усхваленую Джонам Дэнісам, Джозэфам Адысанам, а пазьней і Сэмюэлам Джонсанам, за ейны мілтанаўскі тон. Гэтая кніга атрымала 16 перавыданьняў і стала найбольш пасьпяховым з усіх эпічных твора Рычарда Блэкмара. Задумкаю паэмы было выкрыцьцё атэізму Лючыльё Ваніні, Томаса Гобза і (меркавана) Бэнэдыкта Сьпінозы, а таксама раскрыцьця інтэлектуальнае філязофіі Джона Лока.
Пасьля невялікага перапынку Блэкмар працягнуў рэлігійную тэматыку эпасам «Збаўленьне» (1722), закліканым супрацьстаяць і абвяргаць арыянства (як ён называў унітарыянаў). У наступным року выйшаў наступны вялікі эпас «Альфрэд», верагодна, пра караля Альфрэда Вялікага, ізноў у стылі ягоны ранейшых артурыянскіх твораў. Паэма прайшла незаўважна.
Літаратура
рэдагаваць- Matthew, H.C.G. and Brian Harrison, eds. The Oxford Dictionary of National Biography. vol. 6, 1-3. London: Oxford UP, 2004.
- Encyclopædia Britannica
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнгельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Рычард Блэкмар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.