Рысы (гара)

гара ў Татрах між Польшчай і Славаччынай

Ры́сы (па-польску: Rysy, па-славацку: Rysy, па-нямецку: Meeraugspitze, па-вугорску: Tengerszem-csúcs) — гара на польска-славацкай граніцы ў Высокіх Татрах. Мае тры вяршыні, зь якіх самая высокая — сярэдняя — знаходзіцца на тэрыторыі Славаччыны (2503 м), а паўночная зьяўляецца самай высокай кропкай у Польшчы (2499 м). Першае вядомае ўзыходжаньне на гару было зьдзейсьнена ў 1840 годзе Эдэ Блазі і правадніком Янам Руманам-Дрэчным, а ў 1884 Тэадор Вунт і Якаб Хорвай ажыцьцявілі першае зімовае ўзыходжаньне.

Рысы
Рысы
Найвышэйшы пункт
2503 м
Вышыня 2501 м і 2499 м[1] н. у. м.
Адносная вышыня 163 м н. у. м.
Ізаляцыя 0,87 км н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Букавіна Татранская[d], Попрад, Татранскі павет[d] і Малапольскае ваяводзтва
Кантынэнт Эўропа
Краіны Польшча,
Славаччына
Горная сыстэма Татры, Карпаты
Узыходжаньне
Першае ўзыходжаньне 1840, Эдэ Блазі, Ян Руман-Дрэчны
Рысы на мапе Польшчы
Рысы
Рысы
Рысы

Літаратура

рэдагаваць
  1. Zofia Radwańska-Paryska, Witold Henryk Paryski «Wielka encyklopedia tatrzańska», Poronin, Wyd. Górskie, 2004? ISBN 83-7104-009-1
  2. Józef NykaJ «Tatry polskie. Przewodnik. Wyd. XIII», Latchorzew, 2003, Wyd. Trawers, ISBN 83-915859-1-3
  3. «Tatry Wysokie słowackie i polskie. Mapa turystyczna 1:25 000», Warszawa, 2005/06, Wyd. Kartograficzne Polkart Anna Siwicka, ISBN 83-87873-26-8

 

  1. ^ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Rysy;3970531.html