Рыго́р Рама́навіч Акуле́віч (19 красавіка 1907, в. Вялікая Кракотка Слонімскага р-ну Гарадзенскай вобл. — 28 кастрычніка 1974) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст.

Рыгор Акулевіч
Род дзейнасьці рэвалюцыянэр, публіцыст
Дата нараджэньня 19 красавіка 1907
Месца нараджэньня в. Вялікая Кракотка Слонімскага р-ну Гарадзенскай вобл.
Дата сьмерці 28 кастрычніка 1974 (67 гадоў)
Грамадзянства Польшча (1920-1928)
Канада (1928-1974)
Сябра ў Таварыства беларускай школы

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёну (цяпер Гарадзенская вобласьць). Адзін з арганізатараў гурткоў Беларускай сялянска-работніцкай Грамады і ТБШ, бібліятэкі імя Янкі Купалы на радзіме. Ратуючыся ад рэпрэсіяў з боку польскіх уладаў, выехаў у 1928 годзе ў Канаду. Удзельнічаў тут у беларускім руху, у выпуску газэты «Канадский гудок», дзе была беларуская старонка. Адзін са стваральнікаў Фэдэрацыі расейскіх канадцаў і яе друкаванага органа — газэты «Вестник». Аўтар кніг: «Расейцы ў Канадзе» («Рускія ў Канадзе», Таронта, 1952) і «50 год Беларускай рэспублікі» (Таронта, 1968).

Літаратура

рэдагаваць
  • Акулевіч Рыгор Раманавіч // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 215