Рыгораўцы

вёска ў гміне Орля Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы

Рыго́раўцы (па-польску: Gregorowce, дадтковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Рыгороўцы, па-падляску: Ryhóruvci[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.

Рыгораўцы
польск. Gregorowce, бел. Рыгороўцы[a]
Рыгораўцы
Першыя згадкі: 1676
Былая назва: Грыгоравічы
Мясцовая назва: Ryhóruvci
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Орля
Насельніцтва: 125 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-106
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 23.25° у. д. / 52.65; 23.25Каардынаты: 52°39′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 23.25° у. д. / 52.65; 23.25
Рыгораўцы на мапе Польшчы
Рыгораўцы
Рыгораўцы
Рыгораўцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Арханёла Міхаіла ў Вольцы Выганоўскай).

Гісторыя

рэдагаваць
 
Магіла нямецкіх жаўнераў зь Першай сусьветнай вайны

Першыя згадкі пра Рыгораўцы з 1676 году сьведчаць пра існаваньне тут фальварку. На пачатку 19 ст. былі тут ужо 2 фалваркі братаў Скірмунтаў — ува ўрочышчах Тыклінова і Шыманшчына. У 1878 годзе побач зь вёскай была пабудаваная чыгуначная лінія СедльцыБеласток, у выніку чаго быў заснаваны хутар прад назвай Станцыя. Каля 1910 году маёнткі былі падзеляныя паміж тутэйшых мужыкоў, што было імпульсам да пабудовы каля 10 хутараў побач зь вёскай. 20 жніўня 1915 году праходзілі тут цяжкія боі паміж нямецкімі і расейскімі войскамі, чаго сьледам зяўляецца магла 9 нямецкіх жаўнераў[3]. У міжваенны пэрыяд Рыгораўцы прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 219 жыхароў (22 каталікоў, 192 праваслаўных ды 5 габрэяў; 53 жыхароў было запісаных палякамі, а 166 беларусамі)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Рыгораўцы былі далучаныя да гміны Орля.

  1. ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Ryhoruvci svoja.org Праверана 27 красавіка 2015 г.
  3. ^ Мікола Сахарэвіч Рыгораўцы (пол.) Urząd Gminy Orla Праверана 27 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рыгораўцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў