Рудавец (Камянецкі раён)
Рудаве́ц[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету. Вёска знаходзіцца за 62 км на паўднёвы захад ад Камянцу, 37 км ад Берасьця.
Рудавец | |
трансьліт. Rudaviec | |
Прыпынак Рудавец | |
Былая назва: | Лазовіцы |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Воўчынскі |
Насельніцтва: | 71 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 224704 |
СААТА: | 1240817081 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′46″ пн. ш. 23°23′41″ у. д. / 52.21278° пн. ш. 23.39472° у. д.Каардынаты: 52°12′46″ пн. ш. 23°23′41″ у. д. / 52.21278° пн. ш. 23.39472° у. д. |
± Рудавец | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ XVIII стагодзьдзі вёска ў Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, у складзе маёнтку Лазовіцы.
У 2-й палове XIX стагодзьдзя вёска Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Юзэф Дулемба пачаў будаваць тут маёнтак, тады ж і ўзьнікла вёска. Пасьля гібелі Юзэфа падчас паўстаньня Касьцюшкі маёнтак перайшоў да яго сына, які ў 1814 годзе прадаў яго Яўхіму Брынду. У канцы XIX стагодзьдзя сядзібай валодаў генэрал Чачэрын, у міжваенны пэрыяд — сэнатар Пастаўскі, а апошнім уладальнікам маёнтка перад 1939 годам быў Марцалеў Галчынскі.
З 1860-х гадоў у Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету. Паводле перапісу 1897 году ў Рудавецкай сельскай грамадзе.
У 1921—1939 гадах вёска ў Воўчынскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы. У 1940 годзе ў вёсцы дзейнічала каапэратыўная крама. З 12 кастрычніка 1940 году ў Стаўскім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР.
У Другую сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 11 жыхароў вёскі.
З 16 ліпеня 1954 году ў Воўчынскім сельсавеце. З 17 красавіка 1962 году ў Камянецкім раёне.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьЗа 2 км на поўдзень ад вёскі побач з Бугам захаваліся фрагмэнты былога прысядзібнага парку Лазовіцы.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 63 рэвіскія душы; 1897 год — 17 двароў, 121 жыхар (перапіс)
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 106 жыхароў; 1923 год — 7 двароў, 51 жыхар; 1940 год — 45 двароў, 231 жыхар; 1960 год — 136 чалавек; 1970 год — 109 чалавек; 1999 год — 91 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 88 чалавек; 2009 год — 71 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 166
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рудавец на radzima.org