Рубэн Кастра

гішпанскі футбаліст

Рубэн Кастра Мартын (па-гішпанску: Rubén Castro Martín; нарадзіўся 27 чэрвеня 1981 году, Ляс-Пальмас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік.

Рубэн Кастра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1981(1981-06-27)[1][2][3] (43 гады)
Рост 174 см
Вага 72 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2004
2004—2010
2004—2005
2006
2006—2007
2008—2009
2009—2010
2010—2018
2017
2018—2020
2020—2022
2022—2023
Ляс-Пальмас 2
Дэпартыва
Альбасэтэ (арэнда)
Расінг (арэнда)
Хімнастык (арэнда)
Уэска (арэнда)
Раё Вальекана (арэнда)
Бэтыс
Гуйчжоў Чжычэн (арэнда)
Ляс-Пальмас
Картахэна
Маляга
34 (13)
31 (4)
22 (3)
1 (0)
20 (4)
41 (13)
42 (14)
260 (136)
11 (7)
65 (30)
82 (39)
41 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 траўня 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Нарадзіўся ў горадзе Ляс-Пальмасе на Канарскіх астравах, футболам пачаў займацца ў родным горадзе й зь цягам часу стаў гульцом «Ляс-Пальмасу», у складзе якога ў сэзоне 2003—2004 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам Сэгунды, маючы на сваім рахунку 22 галы. У 2004 годзе Кастра быў падпісаны клюбам «Дэпартыва», паводле дамовы ў адваротным кірунку, то бок у «Ляс-Пальмас», перайшоў ўінгер Мома. Аднак у Ля-Каруньні Рубэн не зайграў.

Амаль увесь час знаходжаньня ў «Дэпартыва» гулец правёў у арэндах, выступаючы за «Альбасэтэ», «Расінг», «Хімнастык», «Уэску» й «Раё Вальекана».

У жніўні 2010 году кантракт Рубэна быў выкуплены клюбам «Бэтыс», сума трансфэру склала 1,7 млн эўра[4]. Рубэн адразу склаў атакавалае трыё з Хорхэ Малінам і паўабаронцам Ашылем Эмана, забіўшы ў траіх больш за 50 галоў у сэзоне 2010—2011 гадох, дзякуючы чаго клюб з Андалюзіі здолеў вярнуцца ў Ля-Лігу пасьля двух гадоў сваёй адсутнасьці.

  1. ^ а б в Rubén Castro // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в RUBEN ruben castro martin // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Rubén Castro Martín // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ El Deportivo ingresará 1,7 millones por Rubén Castro. Riazor

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць