Рона (дэпартамэнт)
Рона (па-француску: Rhône) — дэпартамэнт на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёну Авэрнь — Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Рона-Альпы). Парадкавы нумар 69D. Адміністрацыйны цэнтар — Ліён (у склад дэпартамэнту не ўваходзіць). Насельніцтва 471 026 чалавек (2012).
Рона | |
Rhône | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Францыя |
Рэгіён | Авэрнь — Рона-Альпы |
Статус | Дэпартамэнт |
Прэфэктура | Ліён (часова) |
Супрэфэктуры | Вільфранш-сюр-Сон |
Дата ўтварэньня | 12 жніўня 1793 |
Насельніцтва (2012) | 471 026[1] |
Шчыльнасьць | 173 чал./км² |
Плошча | 2 715 км² |
Нумар дэпартамэнту | 69D |
Колькасьць акругаў | 1 |
Колькасьць кантонаў | 13 |
Колькасьць камунаў | 228 |
Дэпартамэнт на мапе Францыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Летні час | +2 |
Код ISO 3166-2 | FR-69 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Дэпартамэнт уключае 1 акругу, 13 кантонаў і 228 камунаў.
Першапачаткова дэпартамэнт Рона быў утвораны ў 1793 пасьля падзелу на дзьве часткі дэпартамэнту Рона і Люара. 1 студзеня 2015 59 камунаў г.зв. Вялікага Ліёну былі вылучаныя са складу дэпартамэнту Рона і ўтварылі новую асобую адміністрацыйную адзінку — Ліёнская мэтраполія. Па стане на кастрычнік 2015 Ліён пакуль застаецца таксама і адміністрацыйным цэнтрам «новай» Роны.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРона (дэпартамэнт) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |