Робэрт Рэкард

ўэйлскі лекар і матэматык

Робэрт Рэкард (па-ангельску: Robert Recorde, каля 1510, Тэнбі, Ўэйлз1558, Лёндан, Ангельшчына) — ўэйлскі лекар і матэматык. Вядомы, у прыватнасьці, тым, што ў 1557 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у матэматыцы знак роўнасьці.

Робэрт Рэкард
Robert Recorde
Дата нараджэньня каля 1510[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Тэнбі, Ўэйлз
Дата сьмерці 1558[4][1][5][…]
Месца сьмерці Лёндан, Ангельшчына
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак матэматык, лекар, філёзаф
Навуковая сфэра фізыка, матэматыка, мэдыцына
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся каля 1510 годзе ў рэспэктабельнай ўэйлскай сям'і. У 1525 годзе быў адпраўлены на навучаньне ў Оксфардзкі ўнівэрсытэт, які скончыў у 1531 годзе. Заняўшыся мэдычнай дзейнасьцю, ў 1545 годзе адправіўся на навучаньне ў Кембрыдж. Пасьля заканчэньня вярнуўся ў Оксфард, дзе выкладаў матэматыку.

Празь некаторы час пераехаў у Лёндан, дзе быў кіраўніком Каралеўскага манэтнага двара Вялікабрытаніі. Рэкард таксама быў асабістым леварам Эдўарда VI і Марыі I.

Быў абгавораны сваім палітычным апанэнтам, асуджаны, арыштаваны за запазычанасьці й пасаджаны за краты «Кінгз бэнч» у акрузе Саўтўорк, дзе памёр у 1558 годзе.

 
Першае друкарскае зьяўленне знака роўнасьці (запісана раўнаньне  )

Сярод вядомых працаў навукоўца выдзяляюць наступныя[7]:

  • «The Grounde of Artes, teachings the Worke and Practise, of Arithmeticke, both in whole numbers and fractions» (каля 1540) — першая выдадзеная ў Ангельшчыне кніга па альгебры.
  • «The Pathway to Knowledge, containing the First Principles of Geometry … bothe for the use of Instrumentes Geometricall and Astronomicall, and also for Projection of Plattes» (Лёндан, 1551)
  • «The Castle of Knowledge, containing the Explication of the Sphere both Celestiall and Materiall, etc.» (Лёндан, 1556)
  • «The Whetstone of Witte, whiche is the seconde parte of Arithmeteke: containing the extraction of rootes; the cossike practise, with the rule of equation; and the workes of Surde Nombers» (Лёндан, 1557). Менавіта ў гэтай кнізе быў прапанаваны знак роўнасьці
  • «The Urinal of Physic» (1548) — кніга па мэдыцыне, шматкроць перавыдавалася.

Меней вядомыя працы:

  • «Cosmographiae isagoge»
  • «De Arte faciendi Horologium»
  • «De Usu Globorum et de Statu temporum»
  1. ^ а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ Robert Recorde // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. ^ Robert Recorde // National Library of Portugal — 1796.
  4. ^ Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.)London: John Murray, 1898.
  5. ^ Complete Dictionary of Scientific BiographyДэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
  6. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  7. ^ Jourdain, Philip E. B. 1913, «The Nature Of Mathematics»

Літаратура

рэдагаваць
  • А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.550

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць