Робэрт Львовіч Генін (1884, Высокае, Клімавіцкі павет, Магілёўская губэрня — 1941, Масква) — мастак, графік.

Робэрт Львовіч Генін
Аўтапартрэт. Каля 1908
Дата нараджэньня 1884(1884)
Месца нараджэньня Высокае, Клімавіцкі павет, Магілёўская губэрня 
Дата сьмерці 1941(1941)
Месца сьмерці Масква
Адукацыя Віленская народная мастацкая школа
Месца вучобы
Занятак маляр, мастак-гравэр, графік
Жанры партрэт

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і крамніка. Вучыўся ў Віленскай народнай мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева, у Адэскай мастацкай вучэльні Таварыства прыгожых мастацтваў імя Вялікага князя Ўладзімера Аляксандравіча. У 1902 годзе накіраваўся на вучобу ў Мюнхэн у школу А. Ажбэ, але расчараваўся ў ёй.

Пазьней пераехаў у Парыж, жыў у камуне мастакоў «Вулей» (1904—1905). У 1904—1906 гг. вучыўся ў Акадэміі Р. Жуліяна і на факультэце сацыяльных навук у Сарбоне, потым вярнуўся ў Мюнхэн, дзе ўваходзіў у аб’яднаньне «Sema».

Удзельнік «Восеньскага салёну» (1907). Сумесна з М. Фінгештэнам выдаў цыкль рыцінаў сухой іголкай «З бэрлінскіх прытонаў» (1919). У 1936 г. у галерэі «Ліліенфэльд» прайшла апошняя пэрсанальная выстаўка.[1] У 1936 г. вярнуўся ў СССР, сябар МАССМ (Маскоўскі абласны саюз савецкіх мастакоў) з 1937 г. У верасьні 1941 г. пасьля пачатку вайны зь Нямеччынай спрабаваў запісацца ў апалчэньне. Памёр у Маскве.

Творы захоўваюцца ў Мастацкім музэі Рэгентсбургу, Бэрлінскім мастацкім музэі, Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Нямеччыны, Швайцарыі, Францыі, Нідэрляндаў, ЗША, Расеі ды Беларусі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. — Мінск: "Чатыры чвэрці", 2014. — С. 232. — 600 ас.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Робэрт Генінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ NN. "An artist who was born in Russia..." In: Brooklyn Daily Eagle, NYC, 29 March 1936, p. 34