Расьціслаў Шавель
Расьціслаў Уладзімеравіч Шавель (нар. 2 красавіка 2001, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст (нападнік), палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Расьціслаў Шавель | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 красавіка 2001 (21 год) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 62 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017-2020 | Гарадзея | 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
БіяграфіяРэдагаваць
Клюбная кар’ераРэдагаваць
У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Гарадзеі». У пачатку 2020 году стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 красавіка 2020 году ў матчы супраць БАТЭ (0:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. У сьнежні 2020 году пакінуў клюб.
Палітычны перасьлед (з 2020)Рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)
У жніўні 2020 году быў арыштаваны на 8 содняў; 1 лістапада 2020 году Шавель быў зноў затрыманы за ўдзел у маршы й арыштаваны на 15 содняў[1][2]. У той жа дзень на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)[2].
17 траўня 2021 году быў зноўку затрыманы людзьмі ў цывільным й асуджаны на 15 сутак за «непадпарадкаваньне» супрацоўнікам міліцыі[2]. Пасьля адбыцьця тэрміну яго арыштавалі яшчэ на трое содняў, а 4 чэрвеня зьняволілі ў СІЗА-1 Менску[2]. 8 чэрвеня 2021 году сумеснаю заяваю дзевяці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, Шавель быў прызнаны палітычным зьняволеным[3][4].
22 верасьня 2021 году суд Заводзкага раёну Менску (судзьдзя — Алег Каляда) прызначыў Шавелю тры гады «хатняй хіміі»[5][6].
Статыстыка выступаўРэдагаваць
Сэзон | Дывізіён | Клюб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Гарадзея | 10 | 0 | |
2018 | дубль | Гарадзея | 15 | 7 | |
2020 | Д1 | Гарадзея | 5 | 0 |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Арестованного игрока «Городеи» Шавеля поддержали Шкурин, Сигневич, Гайдучик и другие футболисты(рас.) Народная Воля Праверана 2020-11-09 г.
- ^ а б в г Форвард «Гарадзеі» не выйшаў на волю пасля чарговага затрымання(бел.). Наша Ніва (2021-06-04). Праверана 2021-09-23 г. Архіўная копія ад 2021-09-23 г.
- ^ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў(бел.). Вясна (2021-06-08). Праверана 2021-09-23 г. Архіўная копія ад 2021-09-23 г.
- ^ Число политзаключённых в Беларуси достигло 476 человек(рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-06-08). Праверана 2021-09-23 г. Архіўная копія ад 2021-09-23 г.
- ^ Бывший игрок "Городеи" Ростислав Шавель приговорен к 3 годам "домашней химии"(рас.) football.by Праверана 2021-09-23 г.
- ^ Расціслаў Шавель — Палітычныя вязні ў Беларусі(бел.). prisoners.spring96.org. Праверана 2021-09-23 г.