Расмус Сандын
Ра́смус Санды́н (па-швэдзку: Rasmus Sandin; нар. 7 сакавіка 2000 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца клюбу «Вашынгтон Кэпіталз» з Нацыянальнае хакейнае лігі. Быў абраны на драфце НХЛ у 2018 годзе клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс» у першым раўндзе пад агульным нумарам 29.
Расмус Сандын | ||
---|---|---|
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 7 сакавіка 2000[1] (24 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Вашынгтон Кэпіталз | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2013 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьЮнаком дэбютаваў на радзіме ў клюбе «Рэгле», але доўга ў клюбе не затрымаўся, бо накіраваўся за акіян. 22 чэрвеня 2018 году Сандын быў абраны клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс» у першым раўндзе пад агульным нумарам 29[2]. У выніку швэд склаў трохгадовы кантракт з клюбам. Падчас падрыхтоўчага лягеру быў пераведзены ў фарм-клюб «Таронта Марліс», які выступае ў Амэрыканскае хакейнае лізе[3]. У 44 гульнях рэгулярнага сэзону Сандын скончыў сэзон 2018—2019 гадоў з шасьцю галамі і 28 пунктамі. 2 кастрычніка 2019 году гулец дэбютаваў ў асноўнай дружыне НХЛ, зьявіўшыся ў матчы супраць «Атавы Сэнатарз». У гэтай сустрэчы абаронца зарабіў галявую перадачу[4]. 27 студзеня 2020 году хакеіст закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ, улучыўшы яе ў браму «Нэшвіл Прэдатарз»[5]. Цягам сэзону 2022—2023 гадоў быў абменены ў «Вашынгтон Кэпіталз» на свайго земляка Эрыка Густафсана, а таксама выбар у першым раўндзе драфта ў 2023 годзе[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ «Maple Leafs select Rasmus Sandin with 29th-overall pick of NHL Draft». Sportsnet.
- ^ Ruicci, Peter (26.09.2018). «Sandin sent to Marlies». Sault Star.
- ^ DiManno, Rosie (2.10.2019). «The unflappable Rasmus Sandin passes his first test on the Leafs’ blue-line». Toronto Star.
- ^ Stanley, Robby (27.01.2020). «Sandin’s first NHL goal boosts Maple Leafs past Predators». NHL.
- ^ «Capitals acquire Rasmus Sandin from Toronto Maple Leafs». Washington Capitals.