Славутасьць
Рамэсэвум
Краіна
Месцазнаходжаньне Люксор
Статус частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d]
Рамэсэвум на Вікісховішчы

Рамэсэвум — памінальны храм фараона Рамсэса II (1279—1213 гг. да н. э.). Ляжыць у руінах, але нават па развалінах бачна, што гэта было грандыёзнае збудаваньне. Архітэктура яго падобна да пазьнейшага і менш маштабнага храма ў Мэдзінэт-Абу. Рамэсэвум стаяў у цэнтры жылога квартала, абнесенага глінянай сьцяной. Зьлева ад храма знаходзіўся павільён фараона, а справа і ззаду — незлічоныя маленькія будынкі з паўкруглымі дахамі, якія служылі жыллём для рабочых, майстэрнямі і складамі. Ад Ніла да храма ішоў канал.

Рамэсэвум

Памінальныя храмы, як і піраміды, будаваліся пры жыцьці фараонаў. Манарх сам складаў сваю біяграфію, пералік добрых учынкаў і загадваў высекчы іх на каменных сьценах храмаў. Рамсэс II лічыў, відаць, галоўным подзьвігам свайго жыцьця бітву пры Кадэшы з хетамі, хоць, па меркаваньні гісторыкаў, яна зусім не была трыюмфам эгіпецкай арміі. На абодвух пілёнах Рамэсэвума адлюстраваны сцэны гэтай бітвы — гэтак жа, як у Люксорскім і Карнацкім храмах і ў Абу-Сымбэле.

На першым двары, які падзяляе пілёны, на зямлі ляжыць верхняя частка найвелізарнай статуі Рамсэса II. Яна, відаць, была вышынёй 18 м разам з пастамэнтам, а важыла прыкладна 1000 т. У велізарнай гіпастыльнай залі захаваліся 29 калён (першапачаткова было 48), якія падтрымліваюць рэшткі скляпеньняў. За заляй ідуіць два пакоі. У першым зь іх знаходзіцца столь з выявай нябесных сьвяцілаў. Склады з цэглы ззаду храма (іх можна лёгка заўважыць з пагорка ля дарогі) служылі сьвіранамі. Яны зьяўляюцца відавочным сьведчаньнем таго, што Рамэсэвум атачалі вялікія ўгодзьдзі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рамэсэвумсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 25°43′40″ пн. ш. 32°36′38″ у. д. / 25.72778° пн. ш. 32.61056° у. д. / 25.72778; 32.61056