Піраміда (архітэктура)
Піраміда — манумэнтальнае збудаваньне ў форме звычайнай правільнай геамэтрычнай піраміды, у якой бакавыя стораны сыходзяцца ў адной кропцы. Паводле функцыянальнага прызначэньня піраміды ў старажытнасьці былі месцам пахаваньня, або адпраўленьня культу. Аснова пірамідаў можа быць трохкутнай, чатырохкутнай або ў форме шматкутніка з адвольным лікам вяршынь, але найбольш распаўсюджанай вэрсіяй зьяўляецца чатырохвугольная аснова. Часта піраміды не зьяўляюцца ідэальнымі геамэтрычнымі пірамідамі, а пабудаваныя ў форме асобных тэрасаў, памер якіх памяншаецца з вышынёй.
У суцэльнай пірамідзе цэнтар масы знаходзіцца даволі нізка, а верхнія частка канструкцыі ляжыць на шырокіх і стабільных ніжніх пластах, што дазваляла старажытным цывілізацыям, якія ня мелі дастатковых ведаў аб будаўніцтве, будаваць стабільныя манумэнтальныя збудаваньні.
На працягу тысячагодзьдзяў самымі штучнымі збудаваньнямі на Зямлі былі менавіта піраміды, у тым ліку першыя піраміды Дахшурскага нэкропаля, піраміды Гізы (адзінае зь Сямі цудаў сьвету, захаваліся да нашых дзён, у тым ліку самая высокая ў сьвеце Піраміда Хеопса вышынёй у 136 мэтраў, Вялікая піраміда Чалулы, найбуйнейшая па аб’ёмах у сьвеце — 4,450 млн м³), піраміды Тэатыўакана, самая высокая зь якіх — Піраміда Сонца вышынёй у 75 мэтраў.
Нарвэскі дасьледчык Тур Хэердал называў пірамідамі апісаныя ім малагабарытныя пабудовы на востраве Тэнэрыфэ пад назвай піраміды Гуімар і на Мальдыўскіх астравах. Зь нядаўна пабудаваных пірамідаў вядомыя шкляныя піраміды ў парыскім Люўры, піраміда Міру ў Астане і піраміды Голаду ў Расеі.
Літаратура
рэдагаваць- Лазука, Б.А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мінск, 2001. ISBN 985-01-0124-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПіраміда (архітэктура) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Піраміда
- Эгіпецкія піраміды
- Архітэктура пірамідаў
- Будаўніцтва пірамідаў
- Wolfgang Kosack: Die altägyptischen Pyramidentexte. In neuer deutscher Uebersetzung; vollständig bearbeitet und herausgegeben von Wolfgang Kosack Christoph Brunner, Berlin 2012, ISBN 978-3-9524018-1-1.