Раман Семашкевіч

беларускі графік, маляр
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семашкевіч.

Рама́н Семашке́віч (1 кастрычніка 1900, Лебедзева, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 22 сьнежня 1937) — беларускі жывапісец і графік, удзельнік групы «Трынаццаць».

Раман Семашкевіч
Імя пры нараджэньні Раман Мацьвеевіч Семашкевіч
Дата нараджэньня 1 кастрычніка 1900(1900-10-01)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 сьнежня 1937(1937-12-22) (37 гадоў)
Месца сьмерці
Адукацыя школа Браніслава Тарашкевіча ў Вільні
Месца вучобы
Занятак жывапіс,
графіка
Сябра ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі[d], Маскоўскі саюз мастакоў[d] і Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва[d]
Жанры партрэт, графіка[d] і пэйзаж
Плынь прымітывізм

Біяграфія

рэдагаваць

Раман Семашкевіч нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Віленскай губэрні, у сялянскай сям’і. Яго бацька, Мацьвей Семашкевіч, працаваў садоўнікам у пана і ў той час вырошчваў у аранжарэі архідэі.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе вучыўся жывапісу й малюнку ў Язэпа Драздовіча ў Вільні, затым у Віцебскай народнай мастацкай вучэльні на скульптурным адьдзяленьні. Скончыў адукацыю ў Маскве, у Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце, дзе яго настаўнікамі былі: Дзьмітры Кардоўскі, Аляксандар Дрэвін, Сяргей Герасімаў.

Творчасьць

рэдагаваць
 
Раман Семашкевіч. Мужчынская фігура. 1930 г.

Пісаў партрэты, пэйзажы, сцэны з гарадскога жыцьця, жанравыя кампазыцыі. Адважныя й нечаканыя каляровыя рашэньні, наіўнае ўспрыманьне й экспрэсіўнасьць выкананьня вызначылі творчую манеру мастака.

Мастацтва Рамана Семашкевіча высока шанавалі яго сучасьнікі: Надзея Удальцова, Юры Алеша, Ільля Ільф, Тацьцяна Маўрына, Мікалай Харджыеў, Давыд Штэрэнбэрг. Яго палотны набывалі знакамітыя музэі й калекцыянэры.

У 1930 годзе Семашкевіч прыняў удзел у выстаўцы аб’яднаньня «Всекохудожник». Яго першая пэрсанальная выстаўка адбылася ў Маскве ў 1931 годзе. У тым жа годзе карціны Рамана Семашкевіча экспанаваліся на выстаўцы групы «Трынаццаць». З 1932 году сябра аб’яднаньня МАСМ. У 1932—1937 гадах — мастак зьдзейсьніў творчыя паездкі на Урал, на Алтай, у Беларусь.

2 лістапада 1937 году Раман Семашкевіч быў арыштаваны па сфабрыкаваным абвінавачваньні ў «контрарэвалюцыйнай агітацыі» і 22 сьнежня расстраляны. Карціны, якія знаходзіліся ў майстэрні мастака, былі канфіскаваны супрацоўнікамі НКУС. Гэтыя творы лічацца страчанымі.

У 1990 годзе ў Маскве адбылася першая пасьмяротная выстаўка яго прац.

Вядомыя творы

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Ермакова Т. А. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Третьяковская Государственная галерея, 1990.
  • Васильева Н. М. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Галарт, 1996.
  • Плугина Н. В. Группа «13» в контексте художественной жизни конца 1920-х ― середины 1950-х. Канд. дисс. ― М., 2009.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць