Раман Мсьціславіч Галіцкі (пасьля 1160 — 19 чэрвеня 1205) — першы галіцка-валынскі князь (1199—1205).

Раман Мсьціславіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1150
Памёр: 19 чэрвеня 1205
Сужэнец: Раманава[d] і Прадслава Рурыкаўна[d]
Дзеці: Даніла Раманавіч, Васілька Раманавіч[d], Фядора Раманаўна[d], Алена Раманаўна[d] і Salomea of Halych[d]
Бацька: Мсьціслаў Ізяслававіч[d]
Маці: Агнешка Баляславаўна[d]
Мікалай Неўраў. Раман Галіцкі прымае паслоў Папы Інакенція III. 1875. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь

Паходжаньне

рэдагаваць

Сын уладзімера-валынскага і кіеўскага князя Мсьціслава Ізяслававіча і Агнэсы, дачкі польскага князя Баляслава III. Бацька Данілы Раманавіча.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1168—1170 гадах князь наўгародзкі. Пасьля сьмерці бацькі з 1170 годзе — князь Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199 годзе авалодаў таксама стальцом суседняга Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. У 1202—03 гадох падпарадкаваў сабе Кіеўскае княства і стаў наймацнейшым князем Паўднёва-Заходняй Русі. Ваяваў з полаўцамі, летапіснай Літвой і яцьвягамі. Адмовіўся ад прапановы рымскага папы Інакенцыюса III, які абяцаў яму каралеўскую карону пры ўмове прыняцьця каталіцтва. Забіты ў час міжусобнай вайны ў Польшчы, дзе падтрымліваў князя Лешку.

Літаратура

рэдагаваць