Раман Бегуноў

беларускі футбаліст

Рама́н Бегуно́ў (нар. 22 сакавіка 1993 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца менскага клюбу «Дынама». З 2016 году прыцягваецца да матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Раман Бегуноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 сакавіка 1993 (30 гадоў)
Менск, Беларусь
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 67
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2015
2015—2018
2019
2020—2021
2022—
Менск
Дынама Менск
Тарпэда-БелАЗ
Шахцёр Салігорск
Дынама Менск
87 (4)
65 (2)
11 (0)
32 (4)
39 (3)
Зборныя
2012—2013
2016—2022
Беларусь (да 21)
Беларусь
3 (0)
9 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», з 2010 году гуляў за ягоны дубль. У сэзоне 2012 годзе стаў гульцом асноўнага складу, звычайна займаў пазыцыю правага абаронцы. У 2013 годзе канчаткова замацаваўся ў аснове, на пазыцыі правага абаронцы чаргаваўся з Аляксандрам Сьвярчынскім. Часам стаў выкарыстоўвацца ў якасьці правага паўабаронцы. 3 лістапада 2013 году аформіў дубль у матчы супраць «Белшыны», што, аднак, ня выратавала каманду ад паразы зь лікам 2:3.

У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[2]. Сэзон 2014 году распачынаў правым абаронцам, але хутка быў пераведзены ў цэнтар абароны і замацаваўся там. У сэзоне 2015 году стаў таксама выкарыстоўвацца і на пазыцыі апорнага паўабаронцы.

У ліпені 2015 году цікавасьць да Рамана стала праяўляць менскае «Дынама»[3]. 14 ліпеня 2015 году падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна гуляючы на пазыцыі правага абаронцы. З траўня па ліпень 2016 году не гуляў праз пашкоджаньне, пазьней вярнуўся ў асноўны склад. У сакавіку 2017 году быў абраны капітанам «Дынама»[5], аднак улетку саступіў капітанства Аляксандру Наёку. Пасля пераходу «Дынама» ў сэзоне 2017 году на схему зь пяцьцю абаронцамі пачаў выконваць ролю правага ўскрайняга абаронцы. У сэзоне 2018 году таксама трывала гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку і лістападзе не выступаў праз траўмы.

У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Першую палову сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы. Зь ліпеня пачаў зьяўляцца на полі, а пазьней зноў атрымаў пашкоджаньне. Даць рады з траўмамі здолеў толькі з кастрычніка, замацаваўшыся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2019 году склаў двухгадовую працоўную дамову з салігорскім «Шахцёрам»[7]. Пачатак сэзону 2020 году прапусьціў праз траўмы, а потым пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам да канца 2022 году[8]. У пачатку 2021 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, пасьля стаў часьцей выходзіць у першай адзінаццатцы. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з салігорскім клюбам[9].

Неўзабаве пасьля зыходу з «Шахцёра» далучыўся да менскага «Дынама» і хутка падпісаў кантракт з клюбам[10]. Пачынаў сэзон 2022 году ў стартавым складзе, з лета стаў радзей зьяўляцца на полі. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам[11].

Міжнародная рэдагаваць

Згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі. 29 сакавіка 2016 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Чарнагорыі[12]. Пасьля доўгага перапынку зноў стаў выклікацца ў зборную з 2020 году.

Дасягненьні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 14 1
Дынама Менск 8 0
2016 Найвышэйшая ліга 17 1
2017 Найвышэйшая ліга 24 1
2018 Найвышэйшая ліга 16 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць