Рак шыйкі маціцы

утварэньне ракавай пухліны ў тканках шыйкі маціцы
(Перанакіравана з «Рак шыйкі маткі»)

Рак шы́йкі ма́ціцы — утварэньне ракавай пухліны ў тканках шыйкі маціцы.

Рак шыйкі маціцы
Дысплязія шыйкі маціцы (2015 г.)
Дысплязія шыйкі маціцы (2015 г.)
Сынонімы рак шыйкі маткі
Спэцыяльнасьць анкалёгія
Сымптомы нямесячны крывацёк з похвы
Звычайна праяўляецца дысплязія эпітэлю шыйкі маціцы
Працягласьць 10—20 гадоў
Віды плоскавузавы(pl)(каля 90%), залозісты
Прычыны вірус папілёмы чалавека
Фактары рызыкі бязладныя плоцевыя сувязі, супрацьзачаткавыя таблеткі і тытунепаленьне
Мэтад дыягностыкі мазок з вузаў эпітэлю шыйкі маціцы, кальпаскапія, гісталягічнае дасьледаваньне
Прафіляктыка прышчэпка ад віруса папілёмы
Лячэньне хіміятэрапія, хірургічнае і радыятэрапія
Выжывальнасьць праз 5 гадоў 46% (2016 г.)
Частасьць 570 000 (2018 г.)
Сьмяротнасьць 311 000 (2018 г.)
Рак шыйкі маціцы ў Вікісховішчы

Узьнікненьню хваробы папярэднічае дысплязія эпітэлю шыйкі маціцы. Для выяўленьня немачы штогод пасьля пачатку плоцевага жыцьця бяруць мазок з вузаў эпітэлю на перадракавыя зьмяненьні. Звыш 90% выпадкаў раку шыйкі маціцы выклікае вірус папілёмы чалавека. Каб пацьвердзіць наяўнасьць ДНК гэтага віруса, робяць кальпаскапію і гісталягічнае дасьледаваньне. Каля 15 з больш як 100 відаў віруса выклікаюць утварэньне ў эпітэлі шыйкі маціцы нетыповых вузаў, якія могуць перараджацца ў ракавыя вузы. Для прадухіленьня хваробы дзяўчынам у веку ад 12 гадоў робяць прышчэпку, што праводзіцца ў 3 крокі за 6 месяцаў. За 2012 год хваробу выявілі сярод каля 500 000 жанчынаў у сьвеце. Ад яе загінула каля 230 000 жанчынаў[1].

Чыньнікі

рэдагаваць

Узьнікненьню хваробы спрыяе раньні пачатак плоцевага жыцьця, калі вузы эпітэлю шыйкі маціцы ёсьць нясьпелымі і схільнымі да пранікненьня віруса папілёмы. Таксама шкодзіць наяўнасьць некалькіх плоцевых сукупленцаў[1], тытунепаленьне, бародаўкі і вогнік на плоцевых органах[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Сьвятлана Барысенка. Вакцына ад раку // Краіна здароўя. — 7 верасьня 2013. — № 9 (310). — С. 5.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Скрынінг раку // Зьвязда : газэта. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.