Пішча́тка (па-польску: Piszczatka, па-падляску: Pyščátka[1]) — прысёлак вёскі Тымянка ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Пішчатка
польск. Piszczatka
Былая назва: Пішчатка Богацкая
Мясцовая назва: Pyščatka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Нурэц-Станцыя
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-330
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′25″ пн. ш. 23°14′9″ у. д. / 52.42361° пн. ш. 23.23583° у. д. / 52.42361; 23.23583Каардынаты: 52°25′25″ пн. ш. 23°14′9″ у. д. / 52.42361° пн. ш. 23.23583° у. д. / 52.42361; 23.23583
Пішчатка на мапе Польшчы
Пішчатка
Пішчатка
Пішчатка

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары Пішчаткі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Кузьмы й Дзям’яна ў Цяляцічах[2]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць

У міжваенны пэрыяд Пішчатка прыналежала да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 62 жыхароў (54 праваслаўныя беларусы і 8 жыдоў)[4].

  1. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 57
  2. ^ Parafia Prawosławna pw. Śww. Kosmy i Damiana w Telatyczach (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  3. ^ TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 9 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.