Пітэр Фальк

актор ЗША

Пітэр Майкл Фальк (па-ангельску: Peter Michael Falk; 16 верасьня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 23 чэрвеня 2011, Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі актор, вядомы сваёй роляй лейтэнанта Каломба ў аднайменным тэлесэрыяле. Акрамя таго, Пітэр зьяўляўся ў такіх фільмах, як то «Прынцэса-нявеста», «Вялікія гонкі» й «Прарок». Ён двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар» і пяць разоў атрымліваў прэмію «Эмі» (чатыры зь іх за ролю вышукніка Каломба) і адзін раз «Залаты Глёбус». У 1996 годзе часопіс TV Guide уключыў Фалька ў свой сьпіс 50 найвялікшых тэлевізійных зорак усіх часоў, дзе ён апынуўся на 21 радку[1].

Пітэр Фальк
па-ангельску: Peter Falk
У ролі лейтэнанта Каломба
Імя пры нараджэньні Peter Michael Falk
Дата нараджэньня 16 верасьня 1927
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША
Дата сьмерці 23 чэрвеня 2011 (83 гады)
Месца сьмерці Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці хвароба Альцгаймэра
Месца пахаваньня
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1956—2008
Узнагароды «Залаты Глёбус» (1973),
«Эмі» (1972, 1975, 1990)
IMDb ID nm0000393
Сайт www.peterfalk.com
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Пітэр Фальк нарадзіўся 16 верасьня 1927 году ў Нью-Ёрку ў сям’і ўладальніка галянтарэйнай крамы й крамы адзеньня Майкла Пітэра Фалька й ягонай жонкі Мадлен (у дзявоцтве — Гокгаўз), якая працавала бухгальтарам[2]. Бацька будучага актору меў вугорскія, чэскія, расейскія ды польскія габрэі[3].

У трохгадовым узросьце правае вока Фалька быў хірургічна выдаленае з-за выяўленай у яго хваробе рэтынаблястомы. Рэшту жыцьця ён насіў шкляное вока[4]. Не зважаючы на гэта, яшчэ зь дзяцінства Пітэр часьцяком удзельнічаў у спаборніцтвах па камандным відах спорту, як то бэйсбол ці баскетбол.

Першае зьяўленьне Фалька на сцэне адбылася ў 12 гадоў, калі ён прыняў удзел у спэктаклі «Піраты Пэнзанса», які ставіўся ў летнім лягеры «Camp High Point», разьмешчаным у прадмесьці Нью-Ёрку. Адным з настаўнікаў Фалька ў лагеры быў Рос Мартын зь якім пазьней яны здымаліся ў «Вялікіх гонках» і адным з эпізодаў сэрыялу «Каломба».

Навучаўся Пітэр ў Вышэйшай школе Осынінгу, разьмешчанай у навакольлі Нью-Ёрку, дзе быў «прэзыдэнтам» аднаго са старэйшых клясаў. Пасьля заканчэньня школы ў 1945 годзе, ён паступіў у каледж Гамільтан. Яшчэ да заканчэньня Другой сусьветнай вайны Фальк паспрабаваў уступіць ува Ўзброеныя сілы ЗША, але яму адмовілі з-за шклянога вока. Ён быў залічаны ў шэрагі Вайскова-марскога флёту ЗША, дзе служыў памочнікам кухара і прыбіральшчыкам. Апасьля Фльк падарожнічаў па Эўропе й нават 6 месяцаў працаваў на чыгунцы ў Югаславіі[5].

Пасьля вяртаньня дахаты Пітэр навучаўся ў Сыракускім унівэрсытэце ў Нью-Ёрку на эканамічным аддзяленьні, аднак ён быў не ўпэўнены ў тым, што жадае рабіць далей. Пасьля ўнівэрсытэту працаваў адміністратарам і клеркам, апразь нейкі час запісаўся ў тэатар. З 1958 году пачаў рэгулярна зьяўляцца ў кіно й тэлебачаньні, зьняўшыся у фільмах «Карпарацыя забойства» «Жменя цудаў», «Вялікія гонкі», «Гэты вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі сьвет». Але самай знакамітай для Пітэра Фалька стала роля лейтынанта лос-анджэлесаўскай паліцыі Каломба ў сэрыяле «Каломба», які з-за сваёй папулярнасьці доўжыўся 19 гадоў.

Актор памёр увечары 23 чэрвеня 2011 году ў Бэвэрлі-Гілз, паводле заяваў Пітэр Фальк пакутаваў на хваробу Альцгаймэра і дэмэнцыю[6][7].

  1. ^ TV Guide Guide to TV. — Barnes and Noble, 2004. — 596 p.. — ISBN 0-7607-5634-1 (анг.)
  2. ^ Біяграфія Пітэра Фалька. Film Reference  (анг.)
  3. ^ Інтэрвію зь Пітэрам Фалькам. Cigara Ficionado  (анг.)
  4. ^ Пітэр Фальк (анг.). The Biography Channe (14 траўня 2008). Архіўная копія
  5. ^ Falk, Peter Just One More Thing: Stories From My Life. — New York: Carroll & Graf Publishers, 2006. — P. 26. — ISBN 0-7867-1795-5
  6. ^ У ЗША пайшоў з жыцця адзін з праслаўленых ветэранаў Галівуда — Пітэр Фальк(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія
  7. ^ Памёр «лейтэнант Каломба» — акцёр Пітэр Фальк. Наша Ніва

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць