Пітэр О’Тул

ірляндзкі актор

Пі́тэр О’Тул (па-ангельску: Peter O'Toole; 2 жніўня 1932 году — 14 сьнежня 2013 году) — брытанскі актор тэатру і кіно. Навучаўся ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва і пачаў працаваць у тэатры, атрымаўшы ўхваленьне як шэксьпіраўскі актор ў Каралеўскім тэатры Брысталу і як актор ангельскай сцэнічнай трупы. У 1959 годзе ён дэбютаваў ва Ўэст-Эндзе ў пастаноўцы «Доўгі, кароткі і высокі», а таксама выканаў галоўную ролю ў «Гамлеце» ў першай пастаноўцы Нацыянальнага тэатру ў 1963 годзе. Маючы посьпех на лёнданскай сцэне, О’Тул спрычыніўся да ўжываньня алькаголю[9].

Пітэр О’Тул
па-ангельску: Peter O'Toole
Дата нараджэньня 2 жніўня 1932(1932-08-02)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 сьнежня 2013(2013-12-14)[2][3][7][…] (81 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Рак страўніка
Месца вучобы
Занятак актор агучваньня, кінапрадусар, тэатральны актор, кінаактор, актор, кінарэжысэр, тэлеактор, аўтар, рэжысэр, прадусар, пісьменьнік
Сябра ў Royal Shakespeare Company[d]
Жанры ваенны фільм[d], драматычны фільм, прыгодніцкі фільм, эпічны фільм[d], гістарычны драматычны фільм[d], гістарычны фільм[d], баявік[d], біяграфічны фільм і трылер[d]
Дзеці Кейт О’Тул[d] і Лоркан О’Тул[d]
Узнагароды
ганаровая прэмія «Оскар»[d] (2003) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1969) прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1962) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы дэбют актору[d] (1962) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы дэбют актору[d] (1962) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (1964) прэмія «Давід дзі Данатэльлё» найлепшаму замежнаму актору[d] (1964) прэмія «Давід дзі Данатэльлё» найлепшаму замежнаму актору[d] (1967) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1969) прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1969) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (1968) прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1972) прэмія «Давід дзі Данатэльлё» найлепшаму замежнаму актору[d] (1970) прэмія Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1980) прэмія «Давід дзі Данатэльлё» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (1988) Залаты Глёбус прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1963) прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну — міні-сэрыял альбо тэлефільм[d] (1999)
IMDb ID nm0000564

Дэбютаваўшы ў кіно ў 1959 годзе, О’Тул атрымаў міжнароднае прызнаньне, дзякуючы выкананьню ролі Т. Э. Лоўрэнса ў фільме «Лоўрэнс Арабійскі» (1962), за што атрымаў сваю першую намінацыю на прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю. На гэтую прэсьыжную ўзнагароду актор быў намінаваны яшчэ сем разоў за ролі ў фільмах «Бэкет» (1964) і «Леў узімку» (1968), «Бывай, містэр Чыпс» (1969), «Кіроўная кляса» (1972), «Каскадэр» (1980), «Мой любімы год» (1982) і «Вэнэра» (2006). У 2002 годзе О’Тул быў узнагароджаны ганаровай прэміяй акадэміі за кар’ерныя дасягненьні[10].

О'Тул быў ляўрэатам чатырох прэміяў Залаты Глёбус, адной прэміі BAFTA як найлепшы брытанскі актора і адной прэміяй Эмі. Сярод іншых прыкметных ролях вылучаюцца выступы ў фільмах «Што чуваць, кацянятка» (1965), «Як скрасьці мільён» (1966), «Супэрдзяўчына» (1984) і другарадныя ролі ў фільмах «Апошні імпэратар» (1987) і «Троя» (2004). Таксама, актор агучыў пэрсанажа рэстараннага крытыка ў фільме «Рататуй» (2007).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць