Каскадэр (фільм)

фільм 2024 году

«Каскадэр» (па-ангельску: The Fall Guy) — амэрыканскі камэдыйны фільм-баявік 2024 году рэжысэра Дэйвіда Літча. У ім распавядаецца пра каскадэра (Раян Госьлінг), які працуе над дэбютным рэжысэрскім баевіком сваёй былой дзяўчыны (Эмілі Блант), але апынаецца ўцягнутым у змову вакол актора галоўнай ролі (Ааран Тэйлар-Джонсан). У фільме таксама здымаліся Ганна Ўэдынггэм, Тэрэза Палмэр, Стэфані Шу і Ўінстан Д’юк.

Каскадэр
па-ангельску: The Fall Guy
Жанр баявік[d][1], кінакамэдыя[1] і драматычны фільм[1]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Fall Guy[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Elísabet Ronaldsdóttir[d]
Вытворчасьць 87North Productions[d] і Management 360[d]
Распаўсюд Universal Pictures, UIP-Dunafilm[d][2] і Universal Pictures France[d][1]
Дата выхаду 12 сакавіка 2024[3], 24 красавіка 2024[3], 25 красавіка 2024[3], 26 красавіка 2024[4], 30 красавіка 2024[5], 1 траўня 2024[1], 2 траўня 2024[2] і 3 траўня 2024
Працягласьць 126 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова[1]
Бюджэт 130 000 000 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Галівудзкі каскадэр Кольт Сывэрз (Раян Госьлінг) працуе дублёрам вядомай зоркі баевікоў Тома Райдэра (Ааран Тэйлар-Джонсан). Аднак падчас няўдалага трука ён атрымлівае цяжкую траўму і пакідае сваю кар’еру, а таксама расстаецца з сваёй дзяўчынай апэратарам Джодзі Марэна (Эмілі Блант). Пасьля 18 месяцаў па здарэньні з Кольтам, які цяпер працуе ў невялікім мэксыканскім рэстаране, зьвязваецца кінапрадусарка Гейл Мэер (Ганна Ўэдынггэм). Яна кажа Кольту, што Марэна здымае свой першы фільм, навукова-фантастычную эпапэю пад назвай «Мэталічны шторм», і хоча, каб Кольт далучыўся да вытворчасьці ў Сыднэі.

Па прыбыцьці на здымачную пляцоўку Кольт даведваецца, што Джодзі яго не запрашала, і яна ўсё яшчэ злуецца на яго. Гейл просіць Кольта, каб той знайшоў зьнікшага Тома, бо ягоная адсутнасьць можа прывесьці да адмены фільму. Не жадаючы сапсаваць рэжысэрскі дэбют Джодзі, Кольт пачынае пошыкі ды ўвязваецца ў бойкі. У нумары гатэля ён знаходзіць мёртвае цела, але калі каскадэр вяртаецца з паліцыянтам, яны выяўляюць, што цела зьнікла.

Тым часам, вытворчасьць фіналу працягваецца, а Кольт і Джодзі пачынаюць аднаўляць свае адносіны, пакуль Гейл раптоўна не паведамляе яму, што ён мусіць вярнуцца ў ЗША. Замест гэтага ён працягвае шукаць Тома, высочваючы яго праз ягонай пэрсанальнай асыстэнцы Альму Мілан (Стэфані Шу). На іх абодвух нападаюць людзі, якія спрабуюць адабраць у Альмы Томавы тэлефон. Кольт здолеў захаваць тэлефон, пасьля чаго ён з сваім сябрам Дэнам Такерам (Ўінстан Д’юк), які працуе пастаноўшчыкам трукаў, разблякоўваюць тэлефон і знаходзяць на іх відэа, дзе Райдэр выпадкова забівае свайго новага каскадэра Гэнры. Становіцца зразумела, што Гейл вымантачыла Кольта з ЗША, каб потым выставіць яго забойцам Гэнры, каб уратаваць свайго кліента Райдэра. У пагоні за Кольтам адбываецца выбух, у выніку якога здаецца, што галоўны герой гіне. На наступны дзень Том прыбывае на здымачную пляцоўку «Мэталічнага шторму» з сваімі ахоўнікамі, і вытворчасьць працягваецца. Кольт, тым часам, таемна вяртаецца на здымачную пляцоўку і пераконвае Джодзі ў сваёй невінаватасьці. Поруч яны падманам прымушаюць Тома ўзяць удзел у выкананьні трукаў, а потым падманам прымушаюць яго прызнацца ў забойстве Гэнры.

Празь некаторы час на Комік-коне ў Сан-Дыега адбываецца прэм’ера «Мэталічнага шторму» з Джэйсанам Мамоа ў галоўнай ролі. Джодзівы фільм становіцца блокбастэрам. Кольта апраўдваюць, і яны з Джодзі, як плянавалі адпачываюць на пляжы. Напрыканцы фільму Гейл і Том выбіраюцца з гэлікоптэра, пасьля чаго актор выпадкова падрываецца.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

«Каскадэр» атрымаў агулам ухвальныя водгукі пасьля прэм’еры на SXSW[6][7][8]. На Rotten Tomatoes адсотак ухваленьня фільму сягае 87% з 247 аглядамі ад крытыкаў. Сярэдні рэйтынг фільму на партале складае 7,2/10. На думку крытыкаў бачыны, маючы ў сваім складніку баявік, камэдыю, рамантыку і цудоўна падабранымі акторамі фільм можа стаць рэдкім мэйнстрымавым фільмам, які можа пацешыць усіх[9]. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 73 балаў з 100 магчымых, што сьведчыць аб ухвале[10]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю адзнаку A– паводле шкале ад A+ да F.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць