Піеланэфрыт
Піеланэфрыт (па-грэцку: πήληξ + νεφρός — лаханка + нырка) — запаленьне ныркавай лаханкі праз заражэньне мікробам, што выклікае парушэньне функцыі нырак (нэфрыт). Ускладньне хваробы вядзе да пашкоджаньня ныркі, што ўяўляе пагрозу для жыцьця.
ПапярэджаньнеРэдагаваць
Прадухіленьню хваробы спрыяе мачэньне кожныя тры гадзіны, пазьбяганьне стасункаў з заразнымі хворымі падчас успышак вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў (грып) і лячэньне карыесу, танзіліту, адэноідаў, запаленьня жоўцевай бурбалкі і ніжняга аддзела мачавой сыстэмы(en) (урэтрыт і цыстыт)[1], пазьбяганьне празьмерных цялесных нагрузак і пераахаладжэньня.
ЧыньнікіРэдагаваць
Хваробе спрыяе ўскладнены адток брулёў пры мачакаменнай хваробе і адэноме(en) падкарэньніцы, нястача вітамінаў, пераахаладжэньне, зьніжэньне імунітэту і цукровы дыябэт[2].
ПраявыРэдагаваць
Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпэратуру да +40°С, дрыжыкі, праліўны пот, боль у паясьнічнай вобласьці, смагу, млоснасьць, парушэньне мачаспусканьня і зьяўленьне мутнага асадка ў брулях[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Сьвятлана Барысенка. Піеланэфрыт: лячэньне — не перарываць // Краіна здароўя. — 15 сьнежня 2009. — № 52 (166). — С. 7.
- ^ Вольга Цыбульская. «Вымыйце» піеланэфрыт з нырак // Зьвязда : Газэта. — 19 ліпеня 2008. — № 133 (26246). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вольга Кулінковіч. Піеланэфрыт: не дапусьці рэцыдыву // Краіна здароўя. — 3 лютага 2011. — № 5 (241). — С. 5.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Піеланэфрыт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |