Пётар Славінскі (10 ліпеня 1795, вёска Кена Віленскага павету — 30 чэрвеня 1881) — астраном, пэдагог. Чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН, прафэсар (1826).

Пётар Славінскі
Пётар Славінскі
Пётар Славінскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 ліпеня 1795
Памёр 30 чэрвеня 1881
Пахаваны
Род Славінскія
Дзейнасьць астраном

Біяграфія

рэдагаваць

У 1815 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, дзе ў 18181819 i 18231832 выкладаў астраномію.

У 1819 выехаў за мяжу дзеля ўдасканальваньня. Працаваў у абсэрваторыях Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны. У Ангельшчыне сустракаўся са знакамітымі астраномамі Ўільямам Гэршэлем і ягоным сынам Джонам[1].

У 18251843 дырэктар Віленскай астранамічнай абсэрваторыі. Вывучаў рух астэроідаў, плянэтаў i Месяца, удзельнічаў у правядзеньні геадэзічных працаў на Літве (Беларусі).

Аўтар падручніка з тэарэтычнай i практычнай астраноміі (Вільня, 1826). Першы на Беларусі пачаў разглядаць жыцьцёвыя працэсы з пазыцыяў матэрыялізму.

Літаратура

рэдагаваць