Пётар Скуратовіч
Пётар Скурато́віч (па-польску: Piotr Skuratowicz, 1 жніўня 1891, Вялікія Філіпкавічы, Рагачоўскага павету — красавік 1940, Харкаў) — польскі вайсковы дзяяч, генэрал брыгады Войска Польскага (1939).
Пётар Скуратовіч | |
1 жніўня 1892[1] — 1940[1] | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Вялікія Філіпкавічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губэрні (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі). У 1909 годзе скончыў Полацкі кадэцкі корпус. У 1909—1911 гадах вучыўся ў Елісаветградзкай кавалерыйскай вучэльні. З 1917 году служыў у 1-м кавалерыйскім палку генэрала Юзафа Доўбар-Мусьніцкага, з 1918 году ў Войску Польскім. Камандаваў шэрагам польскіх кавалерыйскіх злучэньняў, цэнтрам навучаньня кавалерыстаў у горадзе Грудзёндз.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны камандаваў групай «Луцк». Пасьля нападу СССР на Польшчу (17 верасня 1939 г.) быў затрыманы органамі НКУС і перавезены ў Старабельскі лягер. У 1940 годзе быў забіты ва ўправе НКВД у Харкаве.
Пахаваны на польскіх вайсковых могілках у Харкаве[2].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- 483 Грыбоўскі Ю. В. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. Скуратовіч Пётр.