Пятрусь Граніт, сапр. Іван Пятровіч Івашэвіч (24 студзеня 1909, в. Зачэпічы, Дзятлаўскі раён14 студзеня 1980) — беларускі паэт[1].

Пятрусь Граніт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 студзеня 1909(1909-01-24)
Памёр 14 студзеня 1980(1980-01-14) (70 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гадах працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у шэрагі КПЗБ. Прымаў удзел у нелегальным зьезьдзе беларускіх пісьменьнікаў у Вільні ў 1933 годзе[1]. За рэвалюцыйную дзейнасьць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасьля ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР працаваў старшынём Беліцкага сельсавету (1939—1941).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады «Барацьба» на Гарадзеншчыне, выступаў у партызанскім друку зь вершамі. Пасьля вайны скончыў завочна Наваградзкую пэдагагічную вучэльню ў 1950 годзе, працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945—1971)[1].

Творчасьць

рэдагаваць

У друку ўпершыню выступіў зь вершам у 1933 годзе ў «Беларуская газэце».

Асноўныя тэмы паэтычных твораў да верасьня 1939 году — лёс сялянскай беднаты, адхаднікоў. У публіцыстычных вершах крытыкаваў палітыку нацыянальнага прыгнёту ў Польшчы, прызываў працоўных Заходняй Беларусі і ўзьяднаньню з БССР[1].

Першая кніжка паэзіі «Над хвалямі Нёману» была падрыхтавана да друку ў 1939 годзе, але не выйшла ў сувязі з вайной.

У пасьляваеннай творчасьці пераважалі грамадзкія матывы[1].

Аўтар зборніку паэзіі для дзяцей[1] «Сцяжынка» (1978), нізкі вершаў апублікаваны ў зборніках «Сьцягі і паходні» (1965), «Ростані волі» (1990).

  1. ^ а б в г д е Гранит Петрусь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.

Літаратура

рэдагаваць