Пятроўскі фэст
Гэты артыкул мусіць быць істотна перароблены ў адпаведнасьці са стандартамі Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. Падрабязнасьці могуць быць на старонцы абмеркаваньня. |
Пятро́ўскі фэст — штогадовы рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры. Ладзіцца ў в. Шыпілавічы (Любанскі раён) намаганьнямі РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» ды Любанскага раённага аддзелу культуры.
Пятроўскі фэст | |
Гады | 2011 — цяпер |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | в. Шыпілавічы (Любанскі раён) |
Мова(-ы) | беларуская |
Злучаныя праекты | Студэнцкае этнаграфічнае таварыства |
У межах фэсту праходзіць танцавальная школа «Пятровіца». Вучыць танцаваць беларускія танцы Сяргей Выскварка — этнограф, спэцыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры, загадчык арганізацыйна-творчага аддзелу Любанскага раённага цэнтру культуры, кіраўнік фальклёрнага ансамбля «Верабейкі» (Любань).
Каардынатар фэсту Настасься Кухарэнка.
Адна з мэт школы — навучыцца адпачываць традыцыйна, па-беларуску, без кампутараў і тэлевізараў, а зь песьнямі, танцамі ды гульнямі.[1] | ||
Пятроўскі фэст — 2011
рэдагавацьУ фэсьце ўдзельнічала каля 70 чалавек. У тым ліку госьці з Масквы ды беларусы Прыбайкальля — гурт «Крывічы» з Іркуцку.[2]
- 9—11 ліпеня — летняя танцавальная школа;
- 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака.
Такія кірмашы раней былі ў кожнай вёсцы, толькі ладзіліся ў розныя дні, — дзе сваякі зьбіраліся на Юр’я, дзе на Ільлю, дзе на Троіцу… Але цяпер гэта, на жаль, ня модна. У Шыпілавічах жа гуляюць! Можа, ня так, як некалі, больш сьціпла, але ўсё роўна пад вечар адчувалася, што ў вёсцы сьвята…[3] | ||
Пятроўскі фэст — 2012
рэдагаваць- 7—11 ліпеня — летняя танцавальная школа «Пятровіца»;
- 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака.
У праграме танцавальнай школы: — мк сп. Выскваркі (паглыбляем атрыманыя веды і вучымся адрозьніваць Мікіту ад Зайчыка); — сьпеўныя заняткі па ўнікальнай методыцы сп. Рыжковай; — мк. па танцах Случчыны і Старых Дарог; — мк ад аўтэнтычнага гурта в. Пагост (Жыткавіцкі раён).
У вёсцы Шыпілавічы ... традыцыя сьвяткаваньня Пятрова дня захавалася дзякуючы намаганьням нешматлікіх карэнных жыхароў і неабыякавай да сваёй культуры беларускай моладзі.[4] | ||
Пятроўскі фэст — 2013
рэдагавацьУ фэсьце ўдзельнічала каля 60 чалавек. У тым ліку госьці зь Летувы ды Расеі.[5]
- 6—7 ліпеня — сьвята Купальле і танцавальная акцыя «Лявоніха на 100 пар»;
- 7—11 ліпеня — летняя танцавальная школа «Пятровіца»;
- 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака.
У наш час Петрака ў Шыпілавічах адзначаюць наступным чынам: удзень праваслаўны бацюшка зь Любані служыць малебен ля прыдарожнага крыжа (ў Шыпілавічах няма царквы). Бліжэй да вечара дзяўчаты, апранутыя ў народныя строі, разыходзяцца па вуліцах вёскі зь пятроўскімі песьнямі, каб запрасіць на сьвята тых вяскоўцаў, якія яшчэ дома. Потым на лузе раскладаюць вогнішча, вакол яго дзяўчаты і жанчыны водзяць карагоды. Мужчыны ў карагодах ня ўдзельнічаюць.
Дзяўчаты, якім час замуж, становяцца адна за адной, а замужнія жанчыны, узяўшыся за рукі, абыходзяць іх „зьмейкай“ зь пятроўскай песьняй. Абышоўшы дзяўчат, жанчыны застаюцца ля вогнішча, а дзяўчаты, у сваю чаргу, водзяць вакол іх карагод. Стаўшы сьпіной да вогнішча, замужнія жанчыны па чарзе сыплюць у агонь соль, прыгаворваючы пажаданьні на добры ўраджай. Потым пачынаецца кумленьне: дзяўчаты абіраюць хлапцоў, зь якімі хочуць гуляць цэлы вечар, і аддаюць ім свой вянок. Потым пары скачуць праз вогнішча, узяўшыся за рукі. За пацалунак хлопцы аддаюць назад дзяўчатам вянкі са словамі: „Пакуміліся мы з табою, як рыбка з вадою, цяпер гуляць станем і да наступнага Пятра сварыцца ня будзем“. Ці можна сказаць адно аднаму проста: „Ты кум, я кума“. Фінал мерапрыемства — дэгустацыя зваранай на вогнішчы юшкі, бо, паводле легенды, Пётр быў рыбаком.[6] |
||
Пятроўскі фэст — 2014
рэдагаваць- 9—11 ліпеня
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=114130&idate=2013-07-11
- ^ http://lluban.by/?p=5532
- ^ http://minpraud.by/articles.php?id=12421¤t_date=2011-07-14
- ^ http://telegraf.by/2012/07/80-i-pyatrok-v-jizni-semenovni
- ^ https://web.archive.org/web/20171031031208/http://www.t-styl.info/by/115/overview/10770
- ^ http://budzma.org/news/u-shypilavichax-adznachyli-svyata-pyatrok.html