Пэ́тар І́рачэк (па-чэску: Petr Jiráček; нарадзіўся 2 сакавіка 1986 году, Тухаржыцэ, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Фастаў Зьлін» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Пэтар Ірачэк
Petr Jiráček 2012 VfL Wolfsburg.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 сакавіка 1986(1986-03-02)[1][2] (34 гады)
Тухаржыцэ, Лоўны, Паўночначэскі край, Чэская СР, Чэхаславаччына
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Фастаў Зьлін
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2008—2012
2012
2012—2015
2015—2017
2016—2017
2017—
Сокалаў
Вікторыя Пльзень
Вольфсбург
Гамбург
Спарта Прага
Ябланец (арэнда)
Фастаў Зьлін
40 (2)
100 (12)
13 (2)
55 (2)
18 (0)
18 (1)
90 (5)
Зборныя
2011—2014 Чэхія 28 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 чэрвеня 2020.

Кар’ераРэдагаваць

Раньнія гадыРэдагаваць

Кар’ера Пэтра пачалася ў моладзевай камандзе клюбу «Сокал» зь ягонага роднага гораду. Затым Ірачэк стаў гульцом «Баніку» з Сакалова. Двойчы клюб аддаваў яго ў арэнду, у «Бульдоцы» й у «Славію». За моладзевы склад «Баніку» Пэтар выступаў на працягу дзесяці гадоў, а затым два гады гуляў у асноўнай камандзе. З 2008 па 2011 гады ён быў гульцом «Вікторыі» з Пльзені, у ейным складзе стаў чэмпіёнам Чэхіі.

«Вольфсбург»Рэдагаваць

У пачатку 2012 году гульца набыў нямецкі «Вольфсбург»[3], у складзе «ваўкоў» Ірачэк дэбютаваў 21 студзеня, у сустрэчы 18 туру супраць «Кёльну». Пэтар выйшаў у стартавым складзе й на 80-й хвіліне саступіў месца Жозуэ. 10 лютага Ірачэк упершыню вызначыўся за «Вольфсбург», забіўшы 2 галы ў браму «Фрайбургу».

«Гамбург»Рэдагаваць

Улетку 2012 году перабраўся ў іншы нямецкі клюб «Гамбург».

Міжнародная кар’ераРэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Чэхіі Пэтар дэбютаваў 3 верасьня 2011 году ў адборачным матчы на ​​чэмпіянат Эўропы супраць зборнай Шатляндыі. Першы гол забіў праз 1,5 месяцы, паразіўшы браму зборнай Чарнагорыі.

ДасягненьніРэдагаваць

«Вікторыя»:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Пэтар Ірачэксховішча мультымэдыйных матэрыялаў