Нявіша
Нявіша — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Котры (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 328 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰. Выдатак вады ў вусьці каля 2,2 м³/с.
Нявіша | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Табалічаў |
Вусьце | Котра |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Шчучынскі раён |
Даўжыня | 39 км |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Левыя: Дунай, Навадворка
- Правыя: Громчак, Пуціска
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Мякішаў, цячэ ў межах Лідзкай раўніны, упадае ў Котру за 2 км на ўсход ад вёскі Арловай Гары. Даліна ў верхняй плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 500—600 м, у ніжняй плыні перасечаная старыцамі. Абалона двухбаковая, лугавая. Берагі нізкія, у нізоўі пад хмызьняком. Рэчышча ад вытоку да вёскі Пілаўні каналізаванае шырынёй 1,5—6 м, на астатнім працягу зьвілістае, шырынёй 5—10 м[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 35.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.