Прэзыдэнт Мальты
Прэзыдэнт Мальты (па-мальтыйску: President ta' Malta, па-ангельску: President of Malta) — кіраўнік Рэспублікі Мальта, гарант Канстытуцыі.[1] Ён абіраецца Палатай Прадстаўнікоў Мальты тэрмінам на 5 год. Прэзыдэнт узначальвае выканаўчую ўладу, уваходзіць у склад Парлямэнту, назначае судзьдзяў. З 2009 Прэзыдэнт Мальты — лейбарыст Джордж Абэла.
Пасада была зацьверджаная 13 сьнежня 1974 году пасьля абвяшчэньня Мальты незалежнай рэспублікай. Апошні генэрал-губернатар, Энтані Мама, стаў першым прэзыдэнтам.
Дзейнасьць прэзыдэнта апісваецца ў частцы 5 Канстытуцыі. На пасаду можа быць абраны толькі грамадзянін Мальты, які ніколі ня быў судзьдзёй Вярхоўнага Суда або Прэзыдэнтам, або сябрам камісій, згаданых у артыкулах 109, 118 і 120.
Сьпіс
рэдагавацьБеспартыйны
№ | Партрэт | Імя | Пачатак праўленьня | Канец праўленьня |
---|---|---|---|---|
1 | Энтані Мама | 13 сьнежня 1974 | 27 сьнежня 1976 | |
2 | Антон Буціджыч | 27 сьнежня 1976 | 27 сьнежня 1981 | |
- | Альберт Хізлер | 27 сьнежня 1981 | 15 лютага 1982 | |
3 | Агата Барбара | 15 лютага 1982 | 15 лютага 1987 | |
- | Пол Швэрэб | 15 лютага 1987 | 4 красавіка 1989 | |
4 | Чэнсу Табонэ | 4 красавіка 1989 | 4 красавіка 1994 | |
5 | Уга Міфсуд Банічы | 4 красавіка 1994 | 4 красавіка 1999 | |
6 | Гўіда дэ Марка | 4 красавіка 1999 | 4 красавіка 2006 | |
7 | Эдвард Фэнэк Адамі | 4 красавіка 2006 | 4 красавіка 2009 | |
8 | Джордж Абэла | 4 красавіка 2009 | 4 красавіка 2014 | |
9 | Мары-Луіз Калейра Прэка | 4 красавіка 2014 | 4 красавіка 2019 | |
10 | Джордж Вэла | 4 красавіка 2019 | 4 красавіка 2024 | |
11 | Мірыям Дэбона | 4 красавіка 2024 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дадатак 2 Канстытуцыі Мальты