Нацыяналістычная партыя (Мальта)

Нацыяналістычная партыя (па-мальтыйску: Partit Nazzjonalista) — адна зь дзьвюх асноўных палітычных партыяў Мальты. Гэта хрысьціянска-дэмакратычная[3][4] і кансэрватыўная палітычная партыя[5][6]. Апісваецца як цэнтралісцкая[7] альбо правацэнтрысцкая партыя паводле палітычнага спэктру[8][9]. Яна падтрымлівае сяброўства Мальты ва Эўрапейскім Зьвязе[10]. У цяперашні час супрацьстаіць Лейбарысцкай партыі.

Нацыяналістычная партыя
па-мальтыйску: Partit Nazzjonalista
Лідэр партыі Бэрнард Грэк[1][2]
Дата заснаваньня 1880
Ідэалёгія хрысьціянская дэмакратыя[d], кансэрватызм і праэўрапеізм[d]
Афіцыйны сайт pn.org.mt

Ідэалёгія

рэдагаваць

Нацыяналістычная партыя вылучылася з Антырэфармісцкай партыі, закладзенай Фартунатам Міцьці ў 1883 годзе, выступаючы супраць палітыкі падаткаабкладаньня брытанскіх уладаў, а таксама захадамі па разьвіцьці адукацыйных і судовых сыстэмаў за часам пэрыяду абмеркаваньня моўнага пытаньня ў краіне[11]. У першай палове XX стагодзьдзе, як мяркуецца, партыя мела прыхільна ставілася да Франсіска Франка і фашыстоўскага ўраду Бэніта Мусаліні. Партыя падтрымлівала правы чалавека, але пакуль яны адпавядалі рыма-каталіцкага стаўленьня да іх. У далейшым партыя рушыла на больш цэнтрысцкія пазыцыі і стала больш прагрэсіўнай. Нацыяналістычная партыя выступала супраць увядзеньня разжэнстваў на Мальце ў 2011 годзе[12]. Аднак з таго часу зьмяніла свой пункт гледжаньня на пазыцыю падтрымкі больш лібэральных ідэяў. Розныя фракцыі ў Нацыяналістычнай партыі выступаюць супраць ЛГБТ, але большасьць ейных парлямэнцкіх групаў прагаласавала за ўхваленьня аднаплоцевых шлюбаў у 2017 годзе[13]. За апошнія некалькі гадоў партыя стала вельмі разнастайнай, а ейная ідэалёгія больш размытай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць