Агата Барбара (11 сакавіка 1923, Забар, Мальта4 лютага 2002, Забар) — мальтыйская дзяржаўная і палітычная дзяячка, прэзыдэнтка Мальты у 1982—1987 гадах.

Агата Барбара
па-мальтыйску: Agatha Barbara
3-ці прэзыдэнт Мальты
15 лютага 1982 — 15 лютага 1987
Папярэднік: Альбэрт Хізлэр, в.а.
Наступнік: Пол Швэрэб, в.а.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 11 сакавіка 1923
Забар, Мальта
Памерла: 4 лютага 2002}
Забар, Мальта
Партыя: Лейбарысцкая партыя
Узнагароды:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пачала сваю працоўную дзейнасьць настаўніцай у школе (1942-1947). З 1946 году актыўна захапілася палітыкай і ўступіла ў Лейбарысцкую партыю. У 1947 годзе стала сябрам выканкаму Лейбарысцкай партыі Мальты і была абраная ў Палату прадстаўнікоў Мальты, стаўшы першай жанчынай-дэпутатам гэтай краіны. Пасьля яна зьяўлялася дэпутатам ўсіх без выключэньня скліканьняў мальтыйскага парлямэнту ажно да свайго добраахвотнага сыходу з дэпутацкага корпусу ў 1982 годзе. У 1955 годзе атрымала пасаду міністра адукацыі і культуры, стаўшы першай мальтыйскай жанчынай-міністрам. Правяла рэформу адукацыі, накіраваную на яго большую даступнасьць для шырокіх слаёў насельніцтва. Была актыўным змагаром за незалежнасьць Мальты. Прапагандуючы гэтую ідэю, зьдзейсьніла шматлікія візыты ў краіны Заходняй Эўропы і ЗША, а таксама неаднаразова выступала па гэтым пытаньні ў ААН.

У 1958 годзе урад лейбарыстаў паў, і Барбара пакінула свой пост, а крыху пазьней была прысуджаная да турэмнага зьняволеньня за ўдзел у маніфэстацыях супраць брытанскага валадарства на Мальце.

У 1971 годдзе лейбарысты зноў змаглі сфармаваць урад, у якім Агата Барбара зноў атрымала пасаду міністра адукацыі і культуры. Вялікую ўвагу на гэтай пасадзе яна надавала далейшым рэформам у гэтай галіне, накіраваных, перш за ўсё, на стварэньне сыстэмы тэхнічнай адукацыі.

У 1974-1981 гг. - міністар працы, занятасьці і сацыяльнага забесьпячэньня (з 1976 - працы, сацыяльнага забесьпячэньня і культуры), таксама выконваючы функцыі намесьніка прэм'ер-міністру. Дасягнула прыкметных посьпехаў у справе павышэньня сацыяльных гарантый працоўных, зьніжэньня ўзроўню беспрацоўя. Унесла значны ўклад у разьвіцьцё музэйнай справы на Мальце. Як прадстаўнік сацыялістычнай партыі, змагалася за сэкулярызацыю культурнага жыцьця Мальты. Актыўна займалася арганізацыяй дабрачыннай дзейнасьці.

Выбары 1981 году прывялі да канстытуцыйнага крызысу, бо па іх выніках Нацыяналістычная партыя атрымала большасьць галасоў, але меншасьць месцаў у парлямэнце - 31 супраць 34 месцаў Лейбарысцкай партыі. Дэпутаты ад Нацыяналістычнай партыі абвясьцілі байкот парлямэнту і арганізавалі пратэсты. Такім чынам, задачай Барбары, якая ўступіла на пасаду прэзыдэнта Мальты 15 лютага 1982 году, было разьвязаньне канфлікту паміж двума асноўнымі палітычнымі партыямі Мальты, і ёй ўдалося гэта зрабіць, прадухіліць пагаршэньне сытуацыі.

У 1987 годзе яе прэзыдэнцкі тэрмін мінуў, і яна вярнулася ў свой родны горад Забар, дзе памерла ў 2002 годзе.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Барбара ніколі не была замужам. Мальтыйска-аўстралійскі пісьменьнік Джозэф Чэткуці ў сваёй кнізе за 2009 год пра гісторыю ЛГБТ на Мальце сьцвярджаў, што Барбара была лесьбійкай, грунтуючыся на інтэрвію зь яе сучаснікамі[1].

  1. ^ Chetcuti, Joseph Carmel Queer Mediterranean Memories: Penetrating the secret history and silence of gay and lesbian disguise in the Maltese Archipelago (анг.). — Carlton North, VIC, Australia: 2009. — ISBN 9780646512792