Мары-Луіз Калейра Прэка

Мары-Луіз Калейра Прэка (па-ангельску: Marie-Louise Coleiro Preca; нарадзілася 7 сьнежня 1958 году, Кормі, брытанская калёнія Мальта) — мальтыйская палітыкіня-лейбарыстка, прэзыдэнтка Мальты (2014—2019)[1].

Мары-Луіз Калейра Прэка
па-ангельску: Marie Louise Coleiro Preca
9-ы прэзыдэнт Мальты
4 красавіка 2014 — 4 красавіка 2019
Прэм’ер-міністар: Джозэф Мускат
Папярэднік: Джордж Абэла
Наступнік: Джордж Вэла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 7 сьнежня 1958 (66 гадоў)
Кормі, Мальта
Партыя: Лейбарысцкая партыя
Сужэнец: Эдґар Прэка
Дзеці: 1
Адукацыя: Мальтыйскі унівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн заслугаў (Мальта) Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Grand Collar of the Order of Prince Henry

Біяґрафія

рэдагаваць

Мары-Луіз Калейра Прэка нарадзілася ў цэнтры вострава Мальта (тады яшчэ брытанскай калёніі) у горадзе Кормі ў канцы 1958 году. Скончыла Мальтыйскі унівэрсытэт.

Стала першай жанчынай, якая ўзначаліла мальтыйскую партыю, калі ў 1982—1991 гадах займала пасады ґенэральнага сакратара. Акрамя гэтага, яна ў розны час займала пасады члена нацыянальнага бюро сацыялістычнай моладзі, старшыні жаночага аддзела партыі (1996—2001) і выдаўца партыйнай ґазэты «Il-Ħelsien».

З 1998 году абіраецца ў Парлямэнт Мальты ад Лейбарысцкай партыі Мальты. У сакавіку 2013 году ўвайшла ва ўрад Джозэфа Муската як міністар па справах сям’і і сацыяльнай салідарнасьці. У пачатку сакавіка 2014 году прэм’ер-міністар краіны рэкамэндаваў яе на пасаду прэзыдэнта Мальты, і неўзабаве яна была зацьверджана ў гэтай пасады[2]. 4 красавіка Мары-Луіз Калейра Прэка заступіла на пасаду прэзыдэнта.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Мары-Луіз Калейра Прэка апынулася другой жанчынай прэзыдэнтам Мальты пасьля Аґаты Барбары[3].
  • Мары-Луіз Калейра Прэка зьяўляецца самым маладым прэзыдэнтам Мальты[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мары-Луіз Калейра Прэкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў