Гўіда дэ Марка (па-мальтыйску: Guido de Marco, нарадзіўся 22 красавіка 1948 — памёр 12 жніўня 2010) — мальтыйскі палітык, прэзыдэнт Мальты з 4 красавіка 1999 да 4 красавіка 2004 году.

Гўіда дэ Марка
6-ы прэзыдэнт Мальты
4 красавіка 1999 — 4 красавіка 2004
Прэм’ер-міністар: Эдвард Фэнэк Адамі
Лорэнс Гонзі
Папярэднік: Уга Міфсуд Банічы
Наступнік: Эдвард Фэнэк Адамі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 чэрвеня 1931 (93 гады)
Валета, Мальта
Памёр: 12 жніўня 2010
Мсіда, Мальта
Партыя: Нацыяналістычная партыя
Сужэнец: Віялет дэ Марка
Дзеці: 3
Адукацыя: Мальтыйскі унівэрсытэт
Узнагароды:
Выява аўтографу

Пачатак кар'еры

рэдагаваць

Атрымаў адукацыю ў Каралеўскім унівэрсытэце Мальты, дзе ў 1953 г. атрымаў ступень бакаляўра гуманітарных навук па філязофіі, эканоміцы і італьянскай мове, а ў 1955 г. — ступень доктара права. З 1956 г. працаваў у Вярхоўным судзе Мальты. З 1964 па 1966 гг. выконваў абавязкі дарадцы кароны пры ўрадзе Мальты. Прафэсар крымінальнага права ў Унівэрсытэце Мальты, дзе выкладаў з 1967 г.

Палітычная кар'ера

рэдагаваць

У красавіку 1966 г. упершыню абраны дэпутатам ад Нацыяналістычнай партыі ў Палату прадстаўнікоў і пераабіраўся ў парлямэнт на кожных ўсеагульных выбарах на працягу доўгага часу. У 1972-1977 гг. — Генэральны сакратар Нацыяналістычнай партыі, у 1977-1999 гг. — намесьнік старшыні Нацыяналістычнай партыі.

У 1967 г. — абраны Палатай прадстаўнікоў дэлегатам у Парлямэнцкай Асамблеі Савета Эўропы, і на працягу амаль дваццаці гадоў зьяўляўся яе чальцом.

У 1987-1996 і 1998-1999 гг. — намесьнік прэм’ер-міністра Мальты. Адначасова займаў важныя міністэрскія пасады:

1987-1990 гг. — міністар юстыцыі і міністар унутраных справаў,

1990-1996 гг. — міністар юстыцыі і міністар замежных справаў,

1998-1999 гг. — міністар замежных справаў.

У 1999-2004 гг. — Прэзыдэнт Мальты.

Ўзнагароды

рэдагаваць
  • Ордэн «За заслугі» I ступені (Украіна, 21 жніўня 2007 году)
  • Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу (Эстонія, 24 красавіка 2001 году)
  • Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія, 27 верасьня 2003 году)
  • Ганаровы доктар Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (Расея, 2003 году)