Джордж Вэла
Джордж Ўільям Вэла (па-ангельску: George William Vella, 24 красавіка 1942 Зэйтун, брытанская калёнія Мальта) — мальтыйскі палітык і 10-ы прэзыдэнт Мальты[1]. Быў міністрам замежных справаў Мальты з 1996 па 1998 год, пры прэм’ер-міністры Альфрэдзе Санце[2][3] і пры прэм’ер-міністры Джозэфе Мускаце з 2013 па 2017 год. Быў абраны адзіным кандыдатам на непрамых прэзыдэнцкіх выбарах 2019 году на Мальце і прысягнуў у якасьці 10-га прэзыдэнта Мальты 4 красавіка 2019 году.[1]
Джордж Вэла | |
па-ангельску: George William Vella | |
10-ы прэзыдэнт Мальты | |
---|---|
4 красавіка 2019 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Робэрт Абэла |
Папярэднік: | Мары-Луіз Калейра Прэка |
Міністар замежных справаў Мальты | |
26 кастрычніка 1996 году — 6 верасьня 1998 году | |
Прэм’ер-міністар: | Альфрэд Сант |
Папярэднік: | Гўіда дэ Марка |
Наступнік: | Гўіда дэ Марка |
13 скавіка 2013 году — 9 чэрвеня 2017 году | |
Прэм’ер-міністар: | Джозэф Мускат |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 красавіка 1942 (82 гады) Зэйтун, Мальта |
Партыя: | Лейбарысцкая партыя |
Дзеці: | 3 |
Адукацыя: | Мальтыйскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў мэдычны факультэт у 1964 годзе, атрымаў сэртыфікат ў галіне авіяцыйнай мэдыцыны з Фарнбара (Вялікабрытанія) і сямейнай мэдыцыны.
Кар’ера
рэдагавацьЛейбарысцкая партыя
рэдагавацьУступіў у Лейбарысцкую партыю і пачаў сваю парлямэнцкую кар’еру ў 1976 годзе. Затым у студзені 1978 году быў абраны чальцом парлямэнту, пераабіраўся на 1981, 1992, 1996, 1998, 2003, 2008 і 2013 усеагульных выбарах. У якасьці дэпутата парлямэнту ён прадстаўляе 3-й і 5-й акругі[2][3]
Служба за граніцай
рэдагавацьУ 1978 годзе стаў намесьнікам сябры Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і дакладчыкам па пытаньні аб забруджваньні мора на кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Эўропы (CLRAE). Са студзеня па травень 1987 году ён зьяўляўся пастаянным прадстаўніком Мальты ў Радзе Эўропы[2].
Намесьнік лідэра
рэдагавацьУ 1992 годзе абраны намесьнікам лідэра Лейбарысцкай партыі па парлямэнцкіх пытаньнях і прэс-сакратаром па замежных справах. Ён займаў пасаду намесьніка старшыні сумеснага парлямэнцкага камітэту Рады Эўропы/Мальты.[2][3]
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖанаты зь Мірыям. Мае дзьве дачкі і сына, а таксама сем унукаў.[2][3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б George Vella approved as Malta's next President 2019-04-02 г. Праверана 2019-04-02 г.
- ^ а б в г д Архивированная копия Праверана 2019-04-28 г. Архіўная копія ад 2015-02-06 г.
- ^ а б в г Minister of Foreign Affairs - Maltese Consulate