Прушынскія
Прушынскія (Prušynskija), Прашынскія — шляхецкі род гербу «Любіч».
Герб «Любіч» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Упершыню згадваюцца ў XVI ст., паходзілі з Падляшша (Вялікае Княства Літоўскае). Прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. аселі ў Менскім павеце. У XVIII—XIX стагодзьдзях валодалі Лошыцай пад Менскам, дзе разбудавалі сядзібава-паркавы комплекс.
У наш час адна з вуліцаў Лошыцы носіць імя графаў Прушынскіх.
Радавод
рэдагавацьЮры Антоні (?—?), першы ўладальнік Лошыцы (з 1719[1])
- Язэп (1709—1790), маршалак Галоўнага трыбуналу, ж. — Альжбета Брыгіта зь Янішэўскіх
- Антоні (?—?), менскі мескі судзьдзя і маршалак Галоўнага трыбуналу
- Станіслаў Ксавэры (?—1807), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбуналу, ж. — Ганна зь Сямашкаў
- Ірыней (?—?)
- Яўстах (?—?), маршалак Менскай губэрні
- Станіслава (?—?), м. — Іван Любашанскі
- Прот Фелікс (?—?), удзельнік вызвольнага паўстаньня (1830—1831)
- Станіслаў Ксавэры (?—1807), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбуналу, ж. — Ганна зь Сямашкаў
- Станіслаў (1753—1800), генэрал-ад’ютант, маршалак Ігуменскага павету[2], кавалер ордэна Сьвятой Ганны; прымаў у сваім маёнтку Каралішчавічы імпэратара Паўла I[3]
- Міхал (?—?), падкаморы вялікі літоўскі
- Міхал (?—?), сябра Менскага зямельнага таварыства
- Міхал (?—?), падкаморы вялікі літоўскі
- Казімер (?—?), камэргер
- Антоні (?—?), менскі мескі судзьдзя і маршалак Галоўнага трыбуналу
- Геранім (?—?)
- Міхал (?—?)
- Язэп (1709—1790), маршалак Галоўнага трыбуналу, ж. — Альжбета Брыгіта зь Янішэўскіх
-
Станіслаў Прушынскі
-
Станіслаў Прушынскі
-
Ганна Прушынская (з Камароўскіх)
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Юры Кур’яновіч. Аповеды старасвецкай Лошыцы // «Полымя» № 3, 2008.