Ромб
Ромб (па-грэцку: ρομβος) — чатырохкутнік з роўнымі бакамі. Ромб, бакі якога ўтвараюць просты кут завецца квадратам.

Уласьцівасьці Рэдагаваць
- Ромб зьяўляецца паралелаграмам.
- Дыяганалі ромба пэрпэндыкулярныя адна адной.
- Дыяганалі ромба зьяўляюцца раўнасечнымі яго нутраных кутоў.
- Дыяганалі ромба зьяўляюцца яго асямі сымэтрыі.
- У ромб можна ўмежыць акружыну.
Прыкметы Рэдагаваць
Паралелаграм зьяўляецца ромбам, калі выконваецца хаця б адна з наступных умоваў:
- Два яго сумежныя бакі роўныя ( ).
- Яго дыяганалі перасякаюцца пад простым кутом (AC⊥BD).
- Адна зь яго дыяганаляў зьяўляецца раўнасечнай яго кута (∠DCA = ∠BCA).
Плошча Рэдагаваць
Формулы плошчы ромба:
Дзе:
- — бок ромба
- — нутраны кут ромба
- — дыяганалі ромба
- — вышыня ромба
Этымалёгія Рэдагаваць
Паняцьце ромб утварылася ад па-грэцку: ρομβος — «бубен». І калі цяпер бубны ў асноўным робяць круглай формы, то раней іх рабілі якраз у форме квадрата або ромба. Дарэчы, назоў карткавай масьці бубны, знакі якой маюць рамбападобную форму, паходзіць яшчэ з тых часоў калі бубны не былі круглымі.
Слова «ромб» упершыню ўжываецца ў Герона і Паппа Александрыйскага.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Ромб — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў