Прастакутнік

геамэтрычная фігура
(Перанакіравана з «Прамавугольнік»)

Прастаку́тнік[1][2][3] (прамавугольнік) — чатырохкутнік, у якога ўсё куты простыя, г. зн. роўныя 90°.

Прастакутнік з шырынёй a, вышынёй b і дыяганаляй d

Уласьцівасьці

рэдагаваць
  • Ускосьніцы (дыяганалі) прастакутніка роўныя.
  • Прастакутнік зьяўляецца паралелаграмам — ягоны процілеглыя бакі раўналежныя.
  • Бакі прастакутніка зьяўляюцца адначасова ягонымі вышынямі.
  • Квадрат ускосьніцы прастакутніка роўныя суме квадратаў двух ягоных не процілеглых бакоў (паводле тэарэмы Пітагора).
  • Прастакутнік, які адначасова зьяўляецца і ромбам (у якога ўсе бакі роўныя) — гэта квадрат.

Плошча прастакутніка

рэдагаваць

Велічыня плошчы прастакутніка роўная памнажэньню шырыні прастакутніка на ягоную вышыню:

 
  • дзе   — бакі прастакутніка

Пэрымэтар прастакутніка

рэдагаваць

Пэрымэтар прастакутніка роўны падвоенай суме даўжынь ягонае шырыні і вышыні.

 
  • дзе   — бакі прастакутніка

Прыкметы

рэдагаваць
Чатырохкутнік зьяўляецца прастакутнікам, калі выконваецца прынамсі адна з умоваў:
  • Усе куты чатырохкутніка простыя
  • Ускосьніцы паралелаграма роўныя
  • Чатырохкутнік зьяўляецца квадратам.
  • Квадрат ускосьніцы роўны суме квадратаў супрацьлеглых бакоў.

Бакі і дыяганалі

рэдагаваць
  • Даўжынёй прастакутніка завуць даўжыню даўжэйшае пары ягоных бакоў, а шырынёй — даўжыню карацейшае пары бакоў.
  • Даўжыня ўскосьніцы прастакутніка вылічаецца па тэарэме Пітагора і роўная квадратоваму кораню з сумы квадратаў даўжыні і шырыні.
  1. ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 67, 144
  2. ^ Простакутнік(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  3. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 188

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Прастакутніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў