Правая Лясная

рака ў Польшчы ў Беларусі

Правая Лясная — рака ў Беларусі і Польшчы, правы прыток Бугу (басэйн Віслы). Цячэ ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці і Падляскім ваяводзтве. Даўжыня 63 км (у межах Беларусі 30 км). Плошча вадазбору 996 км² (у Беларусі каля 650 км²). Выдатак вады ў вусьці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Рака
Правая Лясная
лац. Pravaja Lasnaja
Рэчка Правая Лясная ў Белавескай пушчы
Рэчка Правая Лясная ў Белавескай пушчы
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Дубіны (Польшча)
Вусьце Заходні Буг
Краіны басэйну Беларусь, Польшча
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 63 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,8 м³/с
Плошча басэйну 996 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на поўнач ад места Гайнаўкі каля вёскі Чыжыкаў на тэрыторыі Польшчы[1]. За 0,8 км на ўсход ад вёскі Вуглянаў Камянецкага раёну зьліваецца з ракой Левай Лясной (утвараюць раку Лясную). Цячэ Прыбужанскай раўнінай, перасякае тэрыторыю Белавескай пушчы.

Даліна месцамі невыразная, у ніжняй плыні яе шырыня да 4 км Абалона двухбаковая, пераважна ўвільготненая, у нізоўі забалочаная, шырынёй 200—400 м, бліжэй да вусьця пашыраецца да 1 км. Рэчышча зьвілістае, вольна мэандруе, слабаразгалінаванае, шырыня ў ніжняй плыні 20—25 м. Берагі адкрытыя або пад хмызьняком, нізкія, пераважна забалочаныя. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Найбольшы ўзровень веснавога разводзьдзя звычайна ў 2-й палове сакавіка[2].

Рака Лясная, у прыватнасьці Правая Лясная, была апісаная беларускай і польскай пісьменьніцай Элізай Ажэшкай у ейным апавяданьні «Ad astra. Dwugłos».

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.