По́шасьць[1][2][3], таксама памо́рак[4], радзей — эпідэ́мія[5] (па-грэцку: ἐπιδημία — павальная хвароба, ад ἐπι — на, сярод і δῆμος — народ) — шырокае распаўсюджаньне якога-колечы інфэкцыйнага захворваньня (чума, воспа, тыф, халера, грып, сьвіны грып і г. д.) на пэўнай тэрыторыі.

У залежнасьці ад шляху перадачы інфэкцыі вылучаюць водныя, харчовыя, кантактна-бытавыя, паветрана-кропельныя й іншыя эпідэміі, паводле пашыранасьці сярод прафэсійных групаў насельніцтва — прамысловыя, сельска-гаспадарчыя й іншыя, паводле асаблівасьцяў дынамікі працэсу — выбухованебясьпечныя (аднамомантнае заражэньне людзей) і вялыя (павольны шлях перадачы інфэкцыі). На разьвіцьцё эпідэміі значна ўплываюць сацыяльна-эканамічныя ўмовы працы й побыту, узровень сацыяльнай культуры насельніцтва, стан імуннай сыстэмы й інш. Эпідэмія, якая ахоплівае вялікую колькасьць краінаў, завецца глябальнай эпідэміяй, або пандэміяй. Часам тэрмінам «эпідэмія» часам абазначаюць масавыя захворваньні неінфэкцыйнымі хваробамі (анкалягічныя захворваньні, алькагалізм)[6].

  1. ^ Эпидемия // Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік / Укладальнік: Вацлаў Ластоўскі. — Коўна: Міністэрства Беларускіх Спраў у Літве, 1924.
  2. ^ Эпидемия // Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928.
  3. ^ Пошасць // Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Горадня: ГрДМУ, 2001.
  4. ^ Эпидемия // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік / Уклад. А. Стасевіч, С. Варыёцкі. — Менск: Тэхналогія, 1993.
  5. ^ Эпидемия // Кароткі расейска-беларускі фармакалагічны слоўнік / Уклад. С. Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, А. Сітнік, І. Каваленка. — Менск: Тэхналогія, 1995.
  6. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 141

Глядзіце таксама

рэдагаваць