Польская ініцыятыва
По́льская ініцыяты́ва (па-польску: Inicjatywa Polska) — прагрэсіўная палітычная партыя ў Польшчы, частка Грамадзянскай кааліцыі. Была створаная як асацыяцыя ў 2016 годзе і была зарэгістраваная як палітычная партыя ў 2019 годзе. Ейным лідэрам ёсьць Барбара Навацкая. Партыя падтрымлівае прынцыпы сацыяльнага лібэралізму, сацыяльнай дэмакратыі і сьвецкасьці. Мае левацэнтрысцкі і левы ўхіл.
Польская ініцыятыва | |
па-польску: Inicjatywa Polska | |
Дата заснаваньня | 2016 |
---|---|
Афіцыйны сайт | ipl.org.pl (пол.) |
Гісторыя
рэдагавацьПартыя апісваецца як прагрэсіўная[1], сацыяльна-лібэральная[2] і сацыяльна-дэмакратычная партыя[3]. Партыя падтрымлівае дэцэнтралізацыю ўлады і павелічэньне магутнасьці мясцовых органаў улады, а таксама эўрапейскую інтэграцыю. У сацыяльных пытаньнях выступае супраць любых формаў дыскрымінацыі з акцэнтам на гендэрную дыскрымінацыю. Партыя таксама выступае за разьдзяленьне царквы і дзяржавы. Партыя таксама падтрымлівае павелічэньне фінансаваньне польскай сыстэмы аховы здароўя[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Four questions on the Polish parliamentary elections». Centre for European Reform.
- ^ «Die polnische Opposition vor den Parlamentswahlen 2023: Liegt ein Machtwechsel in der Luft?». Konrad Adenauer Foundation
- ^ «Invitation: Poland has voted – Europe after the elections». Wielkopolska.eu
- ^ Naklicka, Tatiana (2018-10-12). «Inicjatywa Polska». Wiadomosci.