Полацкае ляда
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
По́лацкае ля́да — выдавецкая суполка, заснаваная ў 1991 годзе Алесем Аркушам.
Выдавала літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Суполкай выдадзена больш за дваццаць кніг, сярод іх: «Зямля Ханаан», «Зваротныя правакацыі» Славаміра Адамовіча, «Разьвітаньне з Танталам», «Выпрабаваньне развоем» Алеся Аркуша, «апошнія вершы леаніда галубовіча» Леаніда Галубовіча, «Зімовыя сны» Вінцэся Мудрова, «Водар цела», «Твар Тутанхамона» Юрыя Гуменюка, «Настурцыі» Ганны Брэскай, «Рысасловы» Людкі Сільновай, «Саната Арганата» Ігара Сідарука і іншыя.