Леанід Галубовіч
Леанід Міхайлавіч Галубовіч (нарадзіўся 12 жніўня 1950 году, Вароніна, Клецкі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт.
Леанід Галубовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 жніўня 1950 (74 гады) Вароніна, Клецкі раён, Менская вобласьць |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія |
Мова | беларуская |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьПасьля заканчэньня Грыцэвіцкай сярэдняй школы (1967) паступіў у Слуцкае ГПТВ-97. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцку, Жабінкі і Клецку. З 1977 году працаваў электрыкам у роднай вёсцы Вароніна. У 1984 годзе Галубовіч выдаў зборнік вершаў «Таемнасьць агню», за які яго прынялі ў Саюз пісьменьнікаў. У 1987 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ, у часопісе «Крыніца». Працаваў у аддзеле крытыкі ў штотыднёвіку «ЛіМ».
Апекаваўся спадчынай памерлых пісьменьнікаў Міколы Купрэева, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжка. Дзякуючы ў тым ліку і яму, пасьля сьмерці аўтараў іх кнігі выдаваліся[1].
Творчасьць
рэдагавацьАўтар паэтычных зборнікаў «Таемнасьць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасьць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініятураў «Зацемкі зь левай кішэні» (1998). У кастрычніку 2010 прэзэнтаваў кнігу крытычных эсэ «Сыс і кулуары»[1], за якую быў уганараваны прэміяй «Залатая літара»[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Кастусь Матушыч (22 кастрычніка 2010) Галубовіч, Сыс, кулуары. Наша Ніва. Праверана 20 сакавіка 2012 г.
- ^ «Залатую літару» атрымаў Леанід Галубовіч. Наша Ніва (25 сакавіка 2011). Праверана 20 сакавіка 2012 г.