Познанская ратуша

ратуша ў Познані (Польшча)
Ратуша
Познанская ратуша
Ratusz w Poznaniu
Краіна Польшча
Горад Познань
Каардынаты 52°24′31″ пн. ш. 16°56′03″ у. д. / 52.40861° пн. ш. 16.93417° у. д. / 52.40861; 16.93417Каардынаты: 52°24′31″ пн. ш. 16°56′03″ у. д. / 52.40861° пн. ш. 16.93417° у. д. / 52.40861; 16.93417
Архітэктурны стыль рэнэсансная архітэктура[d]
Аўтар праекту Джаваньні Батыста ды Квадра[d]
Дата заснаваньня 1560
Статус нерухомая славутасьць[d][1]
Познанская ратуша на мапе Польшчы
Познанская ратуша
Познанская ратуша
Познанская ратуша
Познанская ратуша на Вікісховішчы

Познанская ратуша (па-польску: Ratusz w Poznaniu) — ратуша ў Познані, Польшча.

Знаходзіцца ратуша на пляцы Стары Рынак у Старой Познані. Сучасны будынак быў пабудаваны ў стылі рэнэсанс у 15501560 гг. па праекце архітэктара Джавані Батыста да Квадра. Да гэтага тут была разьмешчана старая ратуша канца XIII стагодзьдзя, практычна цалкам зьнішчаная пажарам 1536 году. У 1675 годзе вежа з гадзіньнікам была зьнішчана маланкай, але адноўленая да 1690 году, яе вышыня была 90 м. Аднак, У 1725 годзе верхняя частка была зьнішчана ўраганам. У 1781—1784 гг была праведзена рэканструкцыя, былі ўнесены элемэнты клясыцызму. У 1910—1913 гг у гады нямецкай акупацыі ў будынак былі ўнесены элемэнты нямецкай архітэктуры.

Ратуша была гарадзкім адміністрацыйным будынкам да 1939 году. У 1945 годзе ў Познанскай бітве ратуша была сур’ёзна пашкоджана. Аднаўленьне доўжылася да сярэдзіны 1950-х, будынку вярнулі многія першапачатковыя рысы стылю Адраджэньня. Сёньня Познанская ратуша зьяўляецца музэем. Турыстаў прываблівае й гадзіньнік на вежы ратушы, зь якога штодзень а 12 гадзіне высоўваюцца два казлы, якія бадаюцца 12 разоў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Franciszek Jaśkowiak, Włodzimierz Łęcki, Poznań i okolice. Przewodnik, Warszawa 1983, Sport i Turystyka ISBN 83-217-2434-5
  • Zbigniew Szymanowski, Marta Tomczyszyn, Poznań, Bielsko-Biała 1999, Pascal ISBN 83-87696-24-2
  • Kronika Miasta Poznania 2/2004 Ratusz, Poznań 2004, Wydawnictwo Miejskie ISSN 0137-3552
  1. ^ а б рэестар помнікаў культурнай спадчыны