Плёскі
Плё́скі (па-польску: Ploski, па-падляску: Plóski[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Плёскі | |
польск. Ploski | |
Праабражэнская царква | |
Першыя згадкі: | 1536 |
Мясцовая назва: | Ploski |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.25° у. д.Каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.25° у. д. |
Плёскі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Праабражэнскі прыход на месцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя згадкі пра Плёскі паходзяць з 1536 г., калі ўзгадваюцца як вёска побач з мастом на рацы Нараў на шляху з Варшавы ў Горадню. Пад канец 18 ст. была тут пабудаваная Праабражэнская царква. У міжваенны пэрыяд Плёскі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 352 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Локніца была далучаная да гміны Бельск-Падляскі. У час Другай сусьветнай вайны царква была значна разбудаваная ды створаная самастойная парафія. Пасьля вайны на могілках была пабудаваная мураваная капліца сьв. Лукі Апостала.
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023768?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Ploski svoja.org Праверана 15 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 15 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 15 красавіка 2015 г.