Плянта (Гайнаўскі павет)

вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы

Пля́нта (па-польску: Planta, на мясцовай беларускай гаворцы: Пля́нта[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Плянта
польск. Planta
Плянта
Былая назва: Плянта-Гарадзіск
Мясцовая назва: Плянта
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва: 154 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. / 52.83333° пн. ш. 23.81667° у. д. / 52.83333; 23.81667Каардынаты: 52°50′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. / 52.83333° пн. ш. 23.81667° у. д. / 52.83333; 23.81667
Плянта на мапе Польшчы
Плянта
Плянта
Плянта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У вёсцы разьмяшчаецца нядзейная чыгуначная станцыя Нараўка на чыгуначным шляху Седльцы — Ваўкавыск. Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 687.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Старое Ляўкова[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

 
Чыгуначная станцыя Нараўка ў Плянце.

Гісторыя

рэдагаваць

У першай палове XIX ст. з маёнтку Гарадзіск выдзяліўся фальварак Плянта, пры якім была заснаваная вёска. З 1842 г. Плянтай валодаў Бартламей Пачобут, які некалькі гадоў пасьля пераняў і гарадзіскі маёнтак, аб’ядноўваючы яго з плянтаўскім. У 1858 годзе Плянту набыў Мікола Клімашэўскі, а яшчэ ў 1863 годзе валодаў тут Вінцэнт Пратасевіч. Пасьля Паўстаньня 1863—1864 гадоў маёнтак быў адабраны апошняму і прыдзеляны царскаму генэралу Быковічу. Прадаў ён хутка Плянту мужыкам Скупава, які па прыказу ўладаў былі прымушаныя пакінуць сваю вёску[4]. У міжваенны пэрыяд Плянта прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 137 жыхароў (75 беларускай нацыянальнасьці, 62 палякаў, прычым 135 былі вернікамі праваслаўя і 2 габрэйскай веры)[5].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 158
  3. ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
  4. ^ Плянта (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 1 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.