Плюцічы
Плюцічы (па-польску: Plutycze, па-падляску: Plútičy) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Плюцічы | |
польск. Plutycze | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Мясцовая назва: | Plútičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: | 142 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′0″ пн. ш. 23°9′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.15° у. д.Каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 23°9′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.15° у. д. |
Плюцічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Райск).
Гісторыя
рэдагавацьПасьля валочнае памеры вёска была цэнтрам воласьці на 64 валоках зямлі. Перапіс маёмасьці 1576 г. ўзгадвае жыхароў: Малоша Клімовіча, Лявона, Івана, Перка, Васкалея, Івана Хрымовіча, Ульяна Івановіча, Міхала і Ячка Рутычаў. У 17 ст. тут знаходзіўся млын на рацэ Арлянцы. Першая школа ў Плуцічах заснавана яшчэ ў 19 ст., у міжваенны пэрыяд бацькі дзяцей беспасьпяхова дамагаліся навучаньня беларускае мовы. Плуцічы, як вёска разьмешчаная на мяжы беларускага этнічнага арэалу, цярпела ў час Другое сусьветнае вайны ад нападаў польскага падпольля, таму тут дзейнічала нефармальная вясковая самаабарона[1].
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПлюцічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Гісторыя мясцовасьці Праверана 15 верасьня 2014 г.