Пэтар Кочыч

(Перанакіравана з «Петар Кочыч»)

Пэтар Кочыч (па-сэрбску: Петар Кочић; 29 чэрвеня 1877, Стрычычы, Босьнія і Герцагавіна, Аўстра-Вугоршчына (цяпер рэгіён Баня-Лука, Рэспублікі Сэрбскай у складзе Босьніі і Герцагавіны)— 27 жніўня 1916, Белград) — сэрбскі і басьнійскі пісьменьнік, драматург, грамадзкі дзеяч, навэліст і сатырык. Адзін з самых бачных дзеячаў сэрбскай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя.

Пэтар Кочыч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1877(1877-06-29)[1]
Памёр 27 жніўня 1916(1916-08-27)[1] (39 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, журналіст, навэліст, палітык
Мова сэрбская[3]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Вывучаў славістыкі ў Венскім унівэрсытэце. Выкладаў у гімназіі ў Скоп’е. Жыў у Сараеве, напрыканцы жыцьця — у Бялградзе.

Актыўны радыкальны палітык, выказваў нязгоду з аўстра-вугорскай акупацыяй радзімы, а пасьля анэксіі Босьніі і Герцагавіны. З-за сваіх радыкальных поглядаў двойчы — у 1907 і 1909 — перасьледваўся аўстра-вугорскімі ўладамі, быў арыштаваны. У 1910 годзе быў абраны ў басьнійская парлямэнт.

Пахаваны на Новых могілках у Бялградзе.

Творчасьць

рэдагаваць
 
Помнік Пэтару Кочычу ў Бялградзе
 
Марка Югаславіі. 1977 г.

У гісторыю сэрбскай літаратуры ўвайшоў як выдатны навэліст і сатырык (зборнікі апавяданьняў «З гор і з перадгор'яў», (1902-1905), «Стогны са Зьміяня», (1910), сатырычная п’еса «Барсук перад судом» (1904), сатырычная аповесьць «Судбішча», 1912, і інш. твораў).

Творчасьць Кочыча прысьвечана трагічнаму лёсу басьнійскага сялянства, змучанага турэцкім ярмом, фэадальнай эксплуятацыяй, тэрорам аўстра-вугорскіх уладаў.

У сваіх празаічных і драматычных творах перадаў жыцьцё і лёсы пэрсанажаў, а таксама маляўнічыя прыклады народнай гаворкі, рэалістычна і з доляй сатыры адлюстроўваў нэгатыўныя сацыяльныя наступствы праўленьня Аўстра-Вугорскіх уладаў.

Яго самая важная праца сатырычная п’еса «Барсук перад судом» (1904) («Jazavac pred sudom»), доўгі час заставалася на сцэне і карысталася вялікім посьпехам гледачоў.

Прызнаньне

рэдагаваць

Жыцьцё і творчасьць Пэтара Кочыча карыстаюцца вялікай павагай на радзіме.

  1. ^ а б Petar Kočić // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Кочич Петар // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ Kočić, Petar, 1877-1916 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць