Партызанская РУУС (Менск)
Партызанская раённая ўправа ўнутраных справаў места Менску (скарочана: Партызанская РУУС м. Менску) — РУУС у Партызанскім раёне Менску.
Падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Ваўпшасава, 2б[1].
Гісторыя
рэдагаваць8 лістапада 2020 году ўдзельнікі аўтапрабегу ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі нанесьлі на чырвона-зялёныя сьцягі партрэты Лукашэнкі і надпісы «За бацьку!»[2]. Пры гэтым згодна з артыкулам 8 Закона «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь» ад 5 лiпеня 2004 году № 301-З «Не дапускаецца разьмяшчэньне на Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь надпісаў і графічных малюнкаў незалежна ад спосабу iх нанясеньня»[3]. Аднак на зварот у Генэральную пракуратуру ў зьвязку з парушэньнем закону прыйшоў адказ з Партызанскага РУУС м. Менску, дзе сьцьвярджалася аб адсутнасьці падставаў для завядзеньня адміністрацыйнай або крымінальнай справы[4].
Катаваньні
рэдагаваць- 18 сьнежня 2020 году ініцыятыва Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі апублікавала відэа ад 12 жніўня 2020 году, на якім відаць, як супрацоўніца Партызанскага РУУС Ліліяна Жылянкова (рас. Лилиана Жиленкова) удзельнічала ў катаваньнях (зьбіцьці) затрыманага ў Фрунзэнскім РУУС[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Партызанскае РУУС(недаступная спасылка)
- ^ Ошуркевич Т. Автопробег с аэродрома «Липки». Как это было, Onliner.by, 8.11.2020 г.
- ^ Закон Республики Беларусь 5 июля 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь»
- ^ Спевак Д. Белоруска обратилась в органы из-за нанесения на флаг портрета Лукашенко, Onliner.by, 26.12.2020 г.
- ^ Катаваньні пратэстоўцаў у Фрунзэнскім РУУС 12 жніўня. ВІДЭА, Радыё Свабода, 18 сьнежня 2020 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
РУУС |
---|