Пераклад Бібліі Дзекуць-Малея

Перакла́д Лу́каша Дзе́куць-Мале́я — чатыры беларускамоўныя Эвангельлі, выдадзеныя «тарашкевіцай» цягам 1926—1930 рокаў у перакладзе баптысцкага прэсьбітара зь Берасьця Лукаша Дзекуць-Малея на пачатку 20-х рокаў XX стагодзьдзя.

Новы Запавет і Псальмы
Выданьне 1991 року
Поўная назва: Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Псальмы
Мова: беларуская
НЗ выдадзены: 1931
Аўтар(ы): Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч
Канон: пратэстанцкі
Вэб-старонка: Часасловец
Ян. 3:16

Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб усякі, хто веруе ў Яго, ня згінуў, але меў жыцьцё вечнае.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Узяцца за справу перакладу Лукаша Дзекуць-Малея разам з жонкаю Серафімай Кішкай[1] змусіў недахоп рэлігійных выданьняў на пачатку XX стагодзьдзя. У 1926—1928 роках баптысцкае выдавецтва «Компас» (Лодзь) надрукавала паасобныя Эвангельлі і некалькі брашураў беларускай мовай[2].

Пры перакладзе Дзекуць-Малей карыстаўся дапамогай і заўвагамі Антона Луцкевіча — былога каталіка, які прыняў кальвінізм[3]. Апошні займаўся рэдагаваньнем перакладу Новага Запавету. Было нават створанае «Таварыства для перакладу Сьвятога Пісаньня на беларускую мову»[4]. У 1931 «Новы Запавет» у супольным перакладзе Дзекуць-Малея і Луцкевіча разам з далучанымі «Псальмамі» ў перакладзе спадарыні Аўгусты Розэнбэрг[5] быў выдадзены ў Гэльсынгфорсе (Фінляндыя)[2].

Пасьля гэты пераклад перавыдаваўся яшчэ тройчы (1948, 1985 і 1991), дасягнуўшы агульнага накладу амаль 50 000 асобнікаў. Ён дагэтуль лічыцца адным з найлепшых беларускіх перакладаў[6]. Да зьяўленьня свайго перакладу ім карысталіся каталіцкія сьвятары падчас набажэнстваў, аддаючы перавагу нават перад перакладам ксяндза Чарняўскага[7].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Паводле ЛУКІ сьв. Эвангельле. — Лодзь: Компас, 1926. — 86 с.
  • Паводле МАЦЬВЕА сьв. Эвангельле. — Лодзь: Компас, 1927. — 90 с.
  • Паводле МАРКА сьв. Эвангельле. — Лодзь: Компас, 1928. — 51 с.
  • Паводле ІОАНА сьв. Эвангельле. — Лодзь: Компас, б.д. — 62 с.
  • НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста і ПСАЛЬМЫ. — Гельсінкфорс: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства, 1931. — 354 с.
  • НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста і ПСАЛЬМЫ. — Другое выданьне без зьмен. — Лёндан: 1948.
  1. ^ Д. Ясько. «Новы Запавет» у беларускай мове // Бацькаўшчына. — 30.01.1949. — № 4. — С. 3.
  2. ^ а б Пераклады Бібліі на беларускую мову Думкі паабапал жыцьця Праверана 5 лістапада 2012 г.
  3. ^ Алег Латышонак. Беларускі нацыяналізм і сутыкненьне цывілізацыяў // Нацыянальнасьць — беларус. — Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — С. 578. — ISBN 978-83-60456-06-4
  4. ^ Антоні Бокун. Гісторыя перакладу Бібліі на беларускую мову // Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі: зборнік матэрыялаў, артыкулаў і дакумэнтаў / Рэдкал.: А.У. Унучак (гал. рэд.) і інш.. — Берасьце: Альтернатива, 2011. — С. 25. — ISBN 978-985-521-265-3
  5. ^ Сурыновіч, Сяргей (17 жніўня 2016) Імя, што вымавіць нам гожа, альбо звалі яе Аўгуста. Крыніца. Праверана 11 студзеня 2017 г.
  6. ^ Антоні Бокун. Гісторыя перакладу Бібліі на беларускую мову // Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі: зборнік матэрыялаў, артыкулаў і дакумэнтаў / Рэдкал.: А.У. Унучак (гал. рэд.) і інш.. — Берасьце: Альтернатива, 2011. — С. 26. — ISBN 978-985-521-265-3
  7. ^ Ксёндз доктар Ян Крэміс. (14 лістапада 2008) Гісторыя перакладаў тэксту Сьвятога Пісаньня на беларускую мову, зьдзейсьненых Сэкцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакумэнтаў Касьцёлу пры ККББ. Рыма-каталіцкі касьцёл на Беларусі. Праверана 5 лістапада 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі: зборнік матэрыялаў, артыкулаў і дакумэнтаў / Рэдкал.: А.У. Унучак (гал. рэд.) і інш.. — Берасьце: Альтернатива, 2011. — 200 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-521-265-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць