Паўлінова
Паўлінова (па-польску: Pawlinowo, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Паўліново, па-падляску: Pavlinovo[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.
Паўлінова | |
польск. Pawlinowo
дадатковая афіцыйная назва па-беларуску: Паўліново | |
Былая назва: | Паўлінова Круглае |
Мясцовая назва: | Pavlinovo |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Орля |
Насельніцтва: | 19 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-106 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°37′0″ пн. ш. 23°13′0″ у. д. / 52.61667° пн. ш. 23.21667° у. д.Каардынаты: 52°37′0″ пн. ш. 23°13′0″ у. д. / 52.61667° пн. ш. 23.21667° у. д. |
Паўлінова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Арханёла Міхаіла ў Вольцы Выганоўскай).
Гісторыя
рэдагавацьЗ канца 19 ст. маёнтак у Паўлінове прыналежаў расейскай сям’і Шульцаў, як сьведчаньне чаго засталася капліца-пахавальня на мясцовых могілках. У міжваенны пэрыяд Паўлінова прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 53 жыхары (3 каталікоў, 44 праваслаўныя ды 6 габрэяў; па нацыянальнасьцях: 16 палякаў, 27 беларусаў, 6 габрэяў, 3 расейцаў ды 1 русін)[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Паўлінова было далучанае да гміны Орля.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Pavlinovo svoja.org Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.